Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
АЛЕСЬКА Сяргей Іванавіч — трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства "Туркова" з 1994 года. Зарэкамендаваў сябе дысцыплінаваным, добрасумленным работнікам. Беражліва адносіцца і ўмела эксплуатуе замацаваную за ім тэхніку. Штогод дасягае высокіх паказчыкаў, на нарыхтоўцы кармоў неаднаразова выходзіў пераможцам раённага спаборніцтва, па выніках 2012 года заняў трэцяе месца ў рэспубліцы. Забяспечыў выпрацоўку на кормаўборачным камбайне КВК-800 "Палессе" 4902 умоўных эталонных гектараў. Нарыхтаваў звыш 8,7 тыс. тон сіласнай, 12,4 тыс. т сянажнай масы, 5,5 тыс. т зялёнага корму. Яшчэ на трактары МТЗ-82 уносіць арганіку і мінеральныя тукі.
БАСЛАК Вольга Мікалаеўна — галоўны бухгалтар адкрытага акцыянернага таварыства "Папшулі". Гэтую пасаду займае з 2006 года. Ініцыятыўны і адказны спецыяліст. На высокім узроўні забяспечвае бухгалтарскі ўлік гаспадарча-фінансавай дзейнасці таварыства і кантроль за эканомным выкарыстаннем матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў, захаванасцю ўласнасці. Забяспечвае строгае захаванне штатнай, фінансавай і касавай дысцыпліны. Працуе канкрэтна, аператыўна вырашае ўзнікаючыя пытанні. Умее спалучаць перакананне з высокай патрабавальнасцю і клопатам пра людзей. Уласны вопыт перадае маладым спецыялістам, вучыць іх беражлівасці.
КАШЫРА Святлана Іванаўна — аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства "Дрыгучы". Працалюбівы і добрасумленны работнік, настойлівая ў дасягненні пастаўленай мэты. Цікавіцца новымі тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі. Па выніках работы за 2012 год заняла другое месца ў раённым спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення, надаіла 229,3 тоны малака ад замацаванай групы кароў (+14,7 т да ўзроўню папярэдняга года), забяспечыла надой на карову ў 6433 кілаграмы, што на 1015 кг больш 2011 г. Заўсёды імкнецца захоўваць патрабаванні тэхналогіі пры кармленні, доглядзе і даенні замацаванага за ёй пагалоўя. Пастаянна прыходзіць на дапамогу калегам па рабоце.
ЛАВЕЦ Ігар Уладзіміравіч — настаўнік, загадчык народнага аддзялення дзяржаўнай установы адукацыі "Міёрская дзіцячая школа мастацтваў". Спецыяліст з вышэйшай адукацыяй, працуе ў раёне з 1990 года. З'яўляецца вядучым настаўнікам ДШМ, кіраўніком дзіцячага аркестра баянаў-акардыёнаў, з якім выступае на канцэртах у школе і РДК, іншых раёнах, удзельнічае ў фестывалях і конкурсах. У 2002 годзе аркестру прысвоена ганаровае званне "узорнага самадзейнага калектыву". Яшчэ І. У. Лавец — кіраўнік аркестровай групы ансамбля народнай музыкі "Мёрыца". Яго вучні з'яўляліся пераможцамі абласных конкурсаў. Па выніках 2012 года адзначаны прэміяй райвыканкама як лепшы выкладчык.
МАРОЗЬКА Валянціна Мікалаеўна — загадчыца магазіна аграгарадка Наўгароды раённага спажывецкага таварыства. Прафесійную дзейнасць пачала ў 1982 годзе ў гэтай жа гандлёвай установе пасля заканчэння Полацкага кааператыўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча. Спецыяліст 6 разраду. Калектыў пад яе кіраўніцтвам забяспечвае заданні і захаванасць кааператыўнай уласнасці. За мінулы год тавараабарот павялічыўся на 20% і дасягнуў 2087,4 млн. рублёў. Валодае сучаснымі метадамі арганізацыі гандлю, праяўляе ініцыятыву і настойлівасць у паляпшэнні абслугоўвання насельніцтва. Яе жыццёвае крэда—сумленнасць, дабрыня, чуласць.
МАШАРА Вячаслаў Антонавіч — аператар кацельні УП ЖКГ Міёрскага раёна. Гэта вопытны спецыяліст, які ў свой час працяглы перыяд узначальваў змену на "Паўночнай". Высокакваліфікаваны работнік, настаўнік моладзі. Не лічыцца з асабістым часам, калі неабходна дапамагчы маладым спецыялістам і таго патрабуе вытворчая неабходнасць. З 2001-га забяспечвае цяплом жыхароў райцэнтра. Адказна адносіцца да абавязкаў, працалюбівы і выканаўчы, дакладны ў выкананні патрабаванняў інструкцый і тэхнікі бяспекі. У гэтых пытаннях асабліва пунктуальны, патрабавальны да сябе і іншых. А гэта менавіта тыя якасці, якія гарантуюць аўтарытэт і павагу ў калектыве.
РАДЗІКА Антон Уладзіміравіч — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Дрыгучы". Узначальвае гаспадарку з 2001 года, глыбока валодае пытаннямі развіцця і арганізацыі сельгасвытворчасці, працуе з поўнай самааддачай і бачаннем перспектыў. Ініцыятыўны і прадпрымальны пры рашэнні складаных пытанняў, мае добрыя арганізатарскія здольнасці, цікавіцца сучаснымі дасягненнямі навукі і тэхнікі. Па выніках 2012 года ААТ "Дрыгучы" заняло 1 месца ў раённым спаборніцтве сярод сельгасарганізацый. Атрыманы сярэдні надой ад каровы ў 5864 кг, вытворчасць малака павялічана на 15,1%, а яго рэалізацыя—на 22,8%. Патрабавальнасць і прынцыповасць спалучае з паважлівымі адносінамі да людзей.
СУШКО Жанна Мікалаеўна — настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі "Дварнасельская дзіцячы сад-сярэдняя школа". Гэта творча працуючы педагог, працяглы перыяд узначальвае раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў абслугоўваючай працы. Валодае праекціровачнымі, канструктарскімі і камунікацыйнымі навыкамі. Яе ўрокі вызначаюцца канкрэтнасцю пастаўленых мэт, разнастайнасцю форм і метадаў работы. Фарміруе станоўчыя матывацыі ў дзяцей на дзейнасць праз грамадска-карысную накіраванасць. Імкнецца выхоўваць стараннасць, настойлівасць. Яе выхаванцы становяцца пераможцамі раённай і абласной алімпіяд.
СЦЕПУЛЁНАК Таццяна Аркадзьеўна — аператар комплексу адкрытага акцыянернага таварыства "Чэрасы". Гэтую пасаду займае з 2001 года. Добрасумленна і адказна адносіцца да даручанага ўчастка работы, старанна выконвае свае абавязкі. Даглядае групу з 93 галоў маладняку. Летась забяспечыла валавую прывагу ў 25,9 тоны, што на тону больш папярэдняга года. Дасягнула сярэднясутачнай прывагі цялят у 760 грамаў (плюс 68 г) пры захаванасці пагалоўя ў 98,1%. Клапоціцца пра дакладнае выкананне тэхналагічных патрабаванняў пры кармленні, доглядзе і лячэнні цялят. Карыстаецца павагай і заслужаным аўтарытэтам у калектыве і сярод аднавяскоўцаў, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці гаспадаркі.
ТАНКАВІД Алена Аляксееўна — загадчык аддзела эпідэміялогіі дзяржустановы "Міёрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі". Ініцыятыўны, граматны спецыяліст, які валодае арганізатарскімі здольнасцямі і з адказнасцю адносіцца да даручанай справы. Прафесіянал, выдатна ведае нарматыўныя прававыя акты і метадычныя дакументы, на іх аснове дакладна арганізоўвае работу падначаленых па прафілактыцы і зніжэнні ўзроўню інфекцыйнай і паразітарнай захворваемасці. Пры яе непасрэдным удзеле ўкаранёна новая ўлікова-справаздачная дакументацыя па імунапрафілактыцы і камп'ютарная праграма аналізу імунізацыі. Прымае актыўны ўдзел у атэстацыі і навучанні работнікаў медустаноў раёна.
ШЧАРБІЦКАЯ Алена Мікалаеўна — спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг першай катэгорыі аддзялення 47 аграгарадка Язна цэнтра банкаўскіх паслуг №213 філіяла №214 ААТ "Ашчадбанк Беларусбанк". У гэтай сферы занята 22 гады, выдатна ведае нарматыўныя дакументы і старанна выконвае іх патрабаванні, валодае высокай працаздольнасцю, адукаваны спецыяліст, адказны і надзейны работнік. Забяспечвае выкананне заданняў па прыцягненні сродкаў насельніцтва ва ўклады, забяспечвае належнае абслугоўванне пенсіянераў і рэнтабельную работу аддзялення. Камісійныя даходы за мінулы год павялічыла больш чым у 4 разы. Карыстаецца аўтарытэтам у насельніцтва.
ЮРШЭВІЧ Аляксандр Іосіфавіч — муляр рамонтна-будаўнічага ўчастка ААТ "Міёрскі камбікормавы завод". За непрацяглы перыяд павысіў кваліфікацыю з 4 да 6 разрада. Заданні выконвае высокапрафесійна, на аб'ектах адказвае не толькі за выкананне заданняў, але і за якасць работ, ахову працы. Неаднаразова яго партрэт заносіўся на Дошку гонару завода, кампетэнтны ў пытаннях эканомікі, працоўнага заканадаўства, аховы працы, пажарнай і прамысловай бяспекі, экалогіі. Валодае шэрагам сумежных спецыяльнасцей і прафесій. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву, абараняе гонар прадпрыемства на спартыўных спаборніцтвах.
ЯБЛОНСКАЯ Таццяна Станіславаўна — краўчыха камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Міёрскі камбінат бытавога абслугоўвання". Добрыя прафесійныя навыкі атрымала ў Полацкім швейным вучылішчы №2, аднак пастаянна займаеца самаадукацыяй. 22-гі год працуе ў швейным атэлье Дома быту райцэнтра. Кваліфікаваны спецыяліст, майстар сваёй справы, пастаянна дасягае высокіх паказчыкаў, перавыконвае прагнозныя паказчыкі на 28%. Пастаянна павышае прафесійнае майстэрства, спецыяліст 5 разраду. Уважлівая і тактоўная з наведвальнікамі і калегамі. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці прадпрыемства, з'яўляецца членам пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
ЯКУШЫН Андрэй Віктаравіч — майстра дарожнага філіяла "Міёрскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №203". Працаваў трактарыстам, вадзіцелем, адначасова завочна вучыўся ў сельгасакадэміі. З 2002 года працуе майстрам у дарожнай сферы, клапоціцца пра дакладнае выкананне патрабаванняў дакументаў, якія рэгламентуюць вытворчасць. Забяспечвае выкананне заданняў у тэрмін. Цікавіцца і ўкараняе самыя новыя дасягненні па пытаннях механізацыі ў дарожнай галіне. Валодае арганізатарскімі здольнасцямі і гаспадарчым падыходам да вырашэння вытворчых задач. З падначаленымі тактоўны і патрабавальны, карыстаецца аўтарытэтам у калектыве.
Фото А. Гур’ева.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.