08 Октября 2021

На Миорщине районе налажена реализация Государственной пограничной политики.

gazeta
  • 935

 На Міёршчыне наладжана плённая сумесная дзейнасць органаў улады, мясцовага самакіравання, насельніцтва па рэалізацыі Дзяржаўнай пагранічнай палітыкі. Гэта адзначыў начальнік Полацкага пагранатрада Павел ХАРЧАНКА на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

 

 На ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам летась на 13 % паменела спроб парушэння граніцы незаконнымі мігрантамі з адначасовым павелічэннем у чатыры разы колькасці затрыманых асоб. На 23 % паболела іншых супрацьпраўных дзеянняў, перш за ўсё звязаных з парушэннем Дзяржаўнай граніцы і пагранічнага рэжыму.

 
Асаблівасцю аператыўнай абстаноўкі сталі дзеянні літоўскага і латвійскага бакоў па сілавым выдварэнні бежанцаў у Беларусь на ўчастках «зялёнай» граніцы. У жніўні зафіксавана звыш 85 такіх выпадкаў (больш за 800 бежанцаў). Перш за ўсё гэта закранула заставы «Бігосава», «Друя», «Плюсы», «Урбаны».

 
Усяго сёлета затрымалі 52 (летась 13) парушальнікі дзяржаўнай граніцы, 65 (44) пагранічнага рэжыму, 4 (7) рэжыму дзяржаўнай граніцы, 1 (2) – рэжыму ў пункце пропуску, 9 (11) – заканадаўства аб прававым палажэнні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. У той жа час на 40 % знізілася актыўнасць па незаконным перамяшчэнні праз дзяржаўную граніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей з парушэннем мытнага заканадаўства з адначасовым змяншэннем у пяць разоў кошту затрыманых тавараў. Па накірунку з Беларусі вывозілі тытунёвыя вырабы, некурыльную тытунёвую сумесь «насвай», якую разам са «снюсам» імкнуліся і транспартаваць сюды, у гэтай наменклатуры таксама камп’ютарныя камплектуючыя, дубінка тэлескапічная, электрашокеры. На прыгранічнай тэрыторыі выяўлена сем адзінак зброі і 548 боепрыпасаў. Адначасова захоўвалася высокая рызыка кантрабанды ў нашу краіну ці транзіту праз яе наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, а таксама наркаўтрымлівальных медыцынскіх прэпаратаў.

 
Пэўны ўклад у справу аховы рубяжоў уносіць насельніцтва па месцы жыхарства і працоўнай дзейнасці

 

Для прафілактыкі і спынення правапарушэнняў сёлета выставілі звыш тысячы сумесных і самастойных нарадаў ад добраахвотных дружын, 76 з іх – ад Павяцкай, камандзірам тут Сяргей Гільніч. Па інфармацыі мясцовага насельніцтва сёлета затрымалі шэсць парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы і восем – пагранічнага рэжыму. За актыўнае садзейнічанне ў ахове рубяжоў і аказанне дапамогі Полацкаму пагранатраду Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта заахвоціў 12 жыхароў прыгранічча.

 
Адным з інструментаў матывацыі насельніцтва да дапамогі органам пагранічнай службы становяцца сумесныя акцыі. Разам удзельнічалі ў аўтапрабегу «Дарогамі вайны, дарогамі Перамогі», які першага мая праходзіў па тэрыторыі Міёршчыны і на мемарыяльным комплексе «Дзісненскі рубеж», у мітынгах, прымеркаваных да дзяржаўных святаў. Важныя і агульныя намаганні ў выхаванні маладога пакалення. На ўчастку Полацкага пагранатрада дзейнічаюць два класы ваенна-патрыятычнай скіраванасці і дзевяць атрадаў юных сяброў пагранічніка. На Міёршчыне гэта знакаміты атрад Павяцкай школы, які апякуе пагранзастава «Друя». Вучоба па гэтым накірунку многім хлопчыкам і дзяўчынкам дапамагае вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі. Сёлета з Віцебскай вобласці ў інтарэсах органаў пагранічнай службы ў розныя вышэйшыя навучальныя ўстановы паступіў 31 выпускнік.

 
Дзяржаўная граніца развіваецца і ўмацоўваецца

 

Сёлета значны аб’ём работ выкананы па інжынерным абуладкаванні. Працягваецца паэтапнае нарошчванне сігналізацыйнага пакрыцця ўчастка ў Браслаўскім раёне. У лістапа- дзе – снежні сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю інтэграваную сістэму аховы Дзяржаўнай граніцы на ўчастку пагранзаставы «Урбаны» працягласцю пяць кіламетраў і аўтаномнай сістэмы выяўлення на ўчастку пагранічнага паста «Казяны» – 2,6 км. Частка работ праводзілася за сродкі абласнога бюджэту, патрачана 30 тысяч рублёў.

 
Асаблівая ўвага надаецца развіццю інфраструктуры прыгранічнай тэрыторыі. Нямала зроблена за кошт Міёрскага раёна. На наступны год выдзелена 15 тысяч рублёў, распрацоўваюцца мерапрыемствы на планаванне і асваенне. Плённая сумесная дзейнасць працягваецца. Зрабіць яшчэ належыць нямала для аховы міру і спакою на роднай зямлі.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота для ілюстрацыі

← Предыдущая

Госконтроль: Деятельность приостановлена

Назад к списку
Следующая →

На совещании о ходе сельскохозяйственных работ в стране Президент напомнил об активизации работы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]