Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
У Беларусі з’явіцца новая партыя. Нядаўна ў Мінску адбыўся першы сход арганізацыйнага камітэта па стварэнні палітычнага аб’яднання, аснову якога складуць члены РГА «Белая Русь». Пасля гэтага распачалася падрыхтоўчая работа ў рэгіёнах: на сходах ініцыятыўных груп вылучаюць дэлегатаў на ўстаноўчы з’езд, які пройдзе 18 сакавіка ў Мінску.
На Міёршчыне арганізацыйны сход па стварэнні палітычнай партыі з рабочай назвай «Белая Русь» адбыўся 15 лютага. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, у ліку якіх ветэранская, маладзёжная, прафсаюзная, жаночая. Касцяк – члены ГА «Белая Русь», якая і выступае ініцыятарам стварэння новай партыі.
За 15 гадоў дзейнасці гэта грамадская арганізацыя стала адной з самых масавых у Беларусі. Заваявала папулярнасць не на словах. У складзе «Белай Русі» людзі розных прафесій, узростаў і светапоглядаў, якія клапоцяцца пра будучыню краіны, яе росквіт і развіццё праз добрыя справы, падтрымку сацыяльна значных праграм. Як нагадала лідар раённай арганізацыі Алена Шамёнак, кожная ініцыятыва – важная і патрэбная.
Арганізаваныя сілы нераўнадушных да лёсу Ра- дзімы людзей, сапраўдных патрыётаў, якія імкнуцца, каб Беларусь і надалей заставалася астраўком міру і стабільнасці, паслужаць асновай для стварэння новай палітычнай партыі. І размова не ідзе пра тое, што пасля гэтага ўжо не будзе грамадскай арганізацыі «Белая Русь». Яна прадоўжыць работу ў сваім статусе.
Членства ў новай партыі будзе адкрыта і для тых, хто яшчэ не ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, выступаючы перад удзельнікамі арганізацыйнага сходу. Прысутных назваў сведкамі грандыёзнай гістарычнай падзеі па развіцці беларускага грамадства.
– Неабходнасць стварэння палітычнай партыі наспела даўно. У сучасным непрадказальным свеце трэба быць адзінымі, згуртаванымі. Партыя і стане яднальнай сілай беларускай супольнасці, будзе падтрымліваць канстытуцыйны строй у краіне, Кіраўніка дзяржавы, выказваць і абараняць інтарэсы народа. Гэта паслужыць трывалым падмуркам для будучыні нашых дзяцей і ўнукаў, – адзначыў Валерый Анатольевіч.
На сходзе звярталі ўвагу, што падпісаны 14 лютага Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў» накіраваны на тое, каб з аднаго боку павысіць узровень партыйнага будаўніцтва ў нашай краіне, грамадзянскай супольнасці, з другога – стымуляваць дзейнасць палітычных партый, каб канструктыўна ўзаемадзейнічалі з органамі дзяржаўнай улады. Павялічваецца мінімальная колькасць членаў да 5 тысяч чалавек, што вельмі важна для развіцця ўзаема- дзеяння з грамадзянскім сектарам. Арганізацыйныя структуры абавязкова павінны быць ва ўсіх абласцях і Мінску, а таксама не менш чым у трэці раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання ва ўсіх абласцях краіны і не менш чым у трэці раёнаў сталіцы.
Удзельнікі сходу падтрымалі ідэю арганізацыйнага камітэта аб стварэнні партыі з рабочай назвай «Белая Русь». Дарэчы, пакуль ідзе дыскусія наконт яе імя ў будучым. Варыянты будуць вынесены на грамадскае абмеркаванне. Магчыма, усё стане вядома да рэспубліканскага ўстаноўчага з’езду, які адбудзецца 18 сакавіка. Да ўдзелу ў ім ад Міёршчыны вылучылі траіх дэлегатаў. Наш раён прадставяць дырэктар Міёрскай СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Уладзіслаў Кашкур і яго намеснік па выхаваўчай рабоце Наталля Гагалінская, загадчык Язненскай участковай бальніцы Уладзімір Пашковіч.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота падаў аўтар.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.