11 Сентября 2023

ДЗЯРЖКАНТРОЛЬ: Даўгабудаў паменела

gazeta
  • 889

 За другі квартал колькасць даўгабудаў па вобласці скарацілася на 30 аб’ектаў. За апошнія паўтара года – з 509 да 226.

 Па патрабаванні Камітэта аблвыканкам прыняў рашэнне аб спыненні будаўніцтва, а таксама зносе чатырох аб’ектаў, што працяглы час не будаваліся і завяршаць якія немэтазгодна, у Полацкім і Сенненскім раёнах, а таксама ў Віцебску з перадачай затрат балансатрымальнікам. Гэта дазволіць сэканоміць да канца года больш за 165 тысяч рублёў ДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскай вобласці» за кошт змяншэння зямельнага падатка.

Па рэкамендацыях Камітэта выключаны са справаздачнасці РУП «Інстытут жылля – НДПТІБ імя Атаева С.С.» 20 даўгабудаў у 11 раёнах, уведзеныя райгарвыканкамамі ў эксплуатацыю ў 2022 годзе. Сёлета за паўгода да адміністрацыйнай адказнасці па факце самавольнага будаўніцтва ў рамках прыёмкі самавольных пабудоў у эксплуатацыю прыцягнуты 19 асоб. У тым ліку дзевяць – юрыдычных, дзесяць – фізічных.

У цэлым за недастатковасць прынятых мер сёлета да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 15 службовых асоб у Бешанковіцкім, Браслаўскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Полацкім, Сенненскім, Чашніцкім і Шаркаўшчынскім раёнах, а таксама ў Віцебску і Наваполацку.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Руководство Миорского района поздравляет с Днем работников культуры

Назад к списку
Следующая →

Нотариусы Витебского нотариального округа проведут бесплатную консультацию

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]