Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
ХІ Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» 18-19 мая сабраў больш за 20 дэлегацый з дзесяці краін свету. У ліку асноўных мэт – засваенне новых рынкаў збыту і наладжванне доўгатэрміновых партнёрскіх сувязяў. Сваю прадукцыю ў прэзентацыйнай выставе прадставіў кожны раён. Пабывала на самым буйным эканамічным мерапрыемстве вобласці дэлегацыя з Міёршчыны.
Удзельнікі эканамічнага форуму падзяліліся ўражаннямі.
Яўген Баран, старшыня Дзісненскага гарвыканкама:
– Упершыню давялося пабываць на такім мерапрыемстве. Удзельнікі форуму прадставілі шмат цікавых экспазіцый. Сярод прамысловых прадпрыемстваў вызначаліся наваполацкія «Палімір» і «Нафтан», бігосаўскае «Інвет». Адметнымі вырабамі ручной работы прывабіла выстава культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна». Студэнты Віцебскага медкаледжа дэманстравалі сучасныя магчымасці ў аказанні першай дапамогі пацярпеламу. Канешне, немагчыма было мінуць пляцоўкі прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. У цэлым форум прайшоў пазнавальна, пазітыўна, цікава.
Анастасія Малецкая, начальнік аддзела рэалізацыі і маркетынгу УП «Міёрскі мясакамбінат»:
– Прадукцыя нашага прадпрыемства выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Частаваліся мяснымі ласункамі госці з іншых абласцей Беларусі, дэлегацыі з Расіі, Кітайскай народнай рэспублікі. Спадабаліся ўсе восем прадстаўленых для дэгустацыі відаў. Асабліва хвалілі бастурму «Восточная» з ялавічыны і нашу навінку – сервелат «Чёрный мрамор». Таксама ацанілі смак бутэрбродаў з хлебам і шпікам. Побач бойка ішоў гандаль ва УП «Залатая ніва». На другі дзень пакупнікі прыходзілі зноў і прыводзілі сваіх знаёмых. Увогуле ўсе прадпрыемствы адказна падышлі да самапрэзентацыі. У нашай вобласці шмат цікавага, смачнага і карыснага.
Святлана Матылёнак, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета:
– На форуме пабывала ўпершыню. Новае заўжды выклікае павышаны інтарэс, аднак нават не ўяўляла, што атрымаю столькі ўражанняў. Выставачныя экспазіцыі знаёмілі з прадукцыяй нашых прадпрыемстваў, турыстычным патэнцыялам рэгіёна, магчымасцямі санаторна-курортнага аздараўлення і так далей. Нашай вобласці ёсць чым здзівіць, і гэта нагода для гордасці. Зусім не дзіўна, што замежных інвестараў зацікавілі прапановы і былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з шэрагам прадпрыемстваў.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.