10 Апреля 2023

На абслугоўванні Наўгародскага ФАПа 231 чалавек

gazeta
  • 538

 Для росквіту нашай краіны кожны павінен пачаць з сябе і са свайго рабочага месца, заўважыў Прэзідэнт у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Гэтыя словы пацвярджае прыём грамадзян, які на мінулым тыдні правёў у будынку Наўгародскага ФАПа старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый ДРАБА.

На абслугоўванні Наўгародскага ФАПа 231 чалавек з Вусаўцаў, Белеўцаў, Вострава, Красноўцаў, Мілеек і Пагноек. З іх 23 непаўналетнія, 73 рацаздольнага ўзросту і 135 пенсіянераў і беспрацоўных. Прычым у ліку апошніх каля 20 тых, хто можа прыносіць карысць сваёй сям’і і дзяржаве. Іншая справа, што не ўсе імкнуцца працаваць, некаторыя да таго ж злоўжываюць спіртным. Усё менш вяскоўцаў трымаюць на падворку кароў. Моладзь спяшаецца ў горад.

– Як хутар Дзіканька нашы Наўгароды зрабіліся. А такая вёска была… – перажывае мясцовая жыхарка. – Клуб быў, бібліятэка. У нас дзетак маленькіх каля дзесяці. Куды ім па кніжку пайсці? Ды і мы, старыя, чыталі. Ну хоць ФАП застаўся.

На заўвагу сяльчанкі Валерый Драба заўважыў, што ініцыятыва павінна зыходзіць ад людзей. Калі яны будуць заставацца ў вёсцы, падцягнецца і інфраструктура. Напрыклад, школа ў Каланіцах працавала, пакуль гучалі тут дзіцячыя галасы. Давялося зачыніць установу адукацыі ў сувязі са скарачэннем колькасці вучняў.

У двухпавярховым будынку, дзе цяпер застаўся толькі фельчарска-акушэрскі пункт, калісьці размяшчаліся адміністрацыя ААТ «Наўгароды» і бібліятэка-клуб. Цяпер на плечы медыцынскіх работнікаў леглі клопаты па яго ўтрыманні, у тым ліку па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, – вялікіх кветнікаў і абеліска, а таксама па выдаленні аварыйнага дрэва.

У дзень прыёму наведвальнікаў хапала, і кожны дзень тут людна. Загадчык Новапагосцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Таццяна Даргель – аўтарытэт для сваіх пацыентаў. Ад яе аптымізму хочацца ўсміхацца і хутчэй адужаць. Вось толькі дабірацца на выклікі Таццяне Іванаўне часта даводзіцца на ўласным транспарце, бо старая «Волга» не заўсёды на хаду. Машыну хуткай дапамогі ўвогуле чакаюць з райцэнтра. У пары з Таццянай Іванаўнай працуе загадчык Наўгародскага ФАПа Таццяна Пракопчык. Па першай просьбе прыбяжыць да пацыента, прынясе неабходныя лекі і хутка паправіць сітуацыю.

Па словах Валерыя Анатольевіча, на такіх людзях трымаецца вёска. Са сваімі праблемамі імкнуцца справіцца самастойна, а падтрымкі просяць у крайнім выпадку. У ліку такіх – размытая дарога ў напрамку да мехмайстэрні. Сажалка разлілася ў перыяд паводкі, гэтаму паспрыялі бабры, што складавалі дрэвы побач. Разбіла шлях і сельскагаспадарчая тэхніка. Старшыня раённага Савета дэпутатаў узяў пытанне на кантроль.

Алена ВАРОНІНА.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Личный прием граждан проведет Анатолий Сивко

Назад к списку
Следующая →

Витебская таможня проведёт тематическую прямую телефонную линию

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]