13 Сентября 2021

С 7 сентября Миорский районный комитет ОО "БРСМ" возглавляет Анжела Молявко

gazeta
  • 634

 З 7 верасня Міёрскі раённы камітэт ГА «БРСМ узначальвае Анжэла Мікалаеўна МАЛЯЎКА.

 

Нарадзілася ў Старым Пагосце. У 2012-м годзе скончыла Навапагосцкую школу, а ў 2018-м – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, практычная псіхалогія». Яе працоўны дэбют адбыўся ў Павяцкай яслі-сад – сярэдняй школе, дзе дагэтуль працавала настаўнікам рускай мовы і педагогам-арганізатарам па сумяшчальніцтве.

 
Першы працоўны дзень у раённым камітэце ГА «БРСМ» Анжэла адзначыла ўдзелам у аўтапрабегу «Сімвал адзінства». Рыхтуецца да сустрэчы з маладымі спецыялістамі. Аднак да гэтага – 15 верасня адбудзецца велапрабег, які райкам БРСМ арганізоўвае сумесна з аддзелам ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 

У новага моладзевага лідара Міёршчыны планаў шмат. Ажыццяўляць іх збіраецца разам з дружным актывам энергічных і таленавітых юнакоў і дзяўчат.

– Такіх большасць, хоць і бытуе стэрэатып, што сучасная моладзь іншая, нічым не захапляецца і праводзіць шмат часу у інтэрнэце, – адзначае Анжэла Маляўка. – Аднак адчуваецца іх зацікаўленасць і шчырае жаданне рабіць наша жыццё лепш, пакінуць свой след на роднай зямлі. Гэта радуе і стымулюе рухацца наперад.

 
Чым плануеце захапляць моладзь?
– Карыснымі і цікавымі справамі, сацыяльна значнымі акцыямі. Для гэтага мы павінны пастаянна развівацца, знаходзіць сучасныя ідэі, падтрымліваць прагрэсіўныя ініцыятывы, а галоўнае – быць на адной хвалі.

 

Якія ініцыятывы вылучаюць члены БРСМ?
– Ініцыятывы сацыяльнага напрамку. Многія жадаюць унесці свой уклад у добраўпарадкаванне населеных пунктаў, а таксама паўдзельнічаць у разнастайных валанцёрскіх праектах.

 
Ігар МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Дежурит у телефона Иван Юрашек

Назад к списку
Следующая →

На заседании Миорского райисполкома обсудили улучшение демографической ситуации

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]