13 Марта 2012

Ожидал автобус, а встретил болезнь

gazeta
  • 563

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар вёскі Пякоціна У. Г. Крывы. Толькі вылечыўшыся, ён зноў захварэў, што ж стала таму прычынай? Днём раней яго выпісалі з бальніцы, і пажылы мужчына накіраваўся на аўтастанцыю чакаць маршрутны аўтобус. Аднак тут яго сустрэў замок: памяшканне было зачынена. Мароз і золкі вецер прабіралі наскрозь. Прыйшлося перамінацца з нагі на нагу, каб хоць крыху сагрэцца. Чакаць аўтобуса на “свежым паветры” давялося каля дзвюх гадзін. І гэта, калі побач цёплае і ўтульнае памяшканне! Па яго словах, крыху пазней падышлі да аўтобуснай і дзеці, у якіх закончыліся ўрокі. Яны бегалі і грэліся. А што ж рабіць пажылому чалавеку, нажываць новыя балячкі?

Чаму, маючы памяшканне аўтастанцыі, людзі зімой павінны мёрзнуць на вуліцы? Чаму такая сітуацыя склалася ў горадзе Дзісна? — гэтымі пытаннямі задаваўся У. Г. Крывы.

 

Дырэктар ААТ №15 С. Ч. Пальчэх дае наступнае тлумачэнне сітуацыі, якая склалася: “У аўтакасе Дзісны працуюць два чалавекі, але адзін знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці. Трэцяга работніка ў сувязі са стратнасцю няма неабходнасці браць. Па графіку касіру адводзяцца два выхадных дні на тыдні, а расклад размешчаны на аўтастанцыі.

 

У свой выхадны касір прыходзіў і адчыняў залу чакання, пакідаючы яе без нагляду, каб людзі маглі сагрэцца. Аднак 12 студзеня адзін пасажыр пашкодзіў два стэнды з інфармацыяй. Міліцыя склала пратакол, а аўтапарку вынесла папярэджанне аб тым, што нельга пакідаць без нагляду адчынены будынак . Выпадкі наўмыснага шкодніцтва і знішчэння маёмасці працягваюцца”.

Адказ атрымалі, але пытанне патрабуе вырашэння, бо церпяць не тыя, хто разбурае, а звычайныя людзі.

 

Варта звярнуцца і да тых, каму так хочацца нашкодзіць, або проста няма чым заняцца. Ламаць — не будаваць, але трэба думаць пра іншых, магчыма, і вы самі ці хтосьці з вашых сваякоў вось так будзеце на марозе некалькі гадзін чакаць аўтобус.

Калі прыгадаць люты, то ўспомніцца 30-градусны холад і, пры гэтым, — зачыненая аўтастанцыя? Калі толькі ўявіць сябе на месцы таго, хто прыйшоў чакаць аўтобус, а сагрэцца няма дзе, думаю, мурашы па скуры адразу пабягуць.

Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

 

 

← Предыдущая

Миорскую центральную районную библиотеку посетили ученики СШ № 2

Назад к списку
Следующая →

Эрудиты знают много

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]