Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Сельскагаспадарчыя расліны і жывёлы, тэхналогіі вытворчасці сельгаспрадукцыі, тэхнічнае і энергетычнае забеспячэнне прадпрыемстваў АПК. Пра гэта і шмат чаго іншага даведаліся вучні аграрнай групы 10 класа Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна на занятках факультатыва «Увядзенне ў аграрныя прафесіі». На павышаным узроўні вывучалі фізіку і біялогію.
У аграрнай групе шэсць навучэнцаў. Згодна з планам па рэалізацыі Праграмы развіцця профільных класаў аграрнай скіраванасці, для іх праводзіліся індывідуальныя кансультацыі па пытаннях будучага працаўладкавання, прафарыентацыйная гадзіна «Аграрная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь» і іншыя тэматычныя мерапрыемствы.
У рамках праекта ШАГ і прафарыентацыйных сустрэч дыялогі са старшакласнікамі вялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, намеснік старшыні райвыканкама Яўген Нікалаёнак, кіраўнікі ААТ «Туркова» і «Мікалаёўскі» Іван Юрашак і Мікалай Шупілаў, галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Алена Марцілёнак, выкладчыкі сельгасакадэміі, Лепельскага і Полацкага аграрна-тэхнічных каледжаў.
Падчас аграсубот вучні пабывалі на экскурсіях у жывёлагадоўчым комплексе «Цвеціна» СУП «Цітова» і міёрскай вытворчасці філіяла Полацкага хлебазавода, азнаёміліся з працэсам падрыхтоўкі насення да пасяўной у раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, назіралі за севам рапсу на полі ААТ «Чэрасы». На дзень адчыненых
дзвярэй скіраваліся ў акадэмію ветэрынарнай медыцыны ў Віцебск. Атрымалі кансультацыі па пытаннях паступлення і заключэння мэтавых дагавораў, азнаёміліся з асаблівасці навучання ў вну. Наведалі кафедру паразіталогіі і інвазіўных хвароб жывёл, жывы куточак кафедры заалогіі, прайшлі майстар-клас па кіналогіі.
Вучні аграгрупы ўдзельнічалі ў конкурсах аграрнай скіраванасці. Іх «АграКЛАСная» газета заняла першае месца. Паспрабавалі свае сілы ў абласной алімпіядзе «Аграполія», пабывалі на абласным аграфоруме «За моладдзю – будучыня». У школе дзеці вырошчвалі памідоры, даглядалі пакаёвыя расліны і клумбы.
У новым навучальным годзе заняткі па профілі прадоўжацца.
Алена КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.