09 Августа 2010

Любяць сваю работу і пакупнікоў

gazeta
  • 406
Ужо не першы год прыязджае ў вёску Галёнчына аўталаўка, а працуе на ёй Уладзімір Казіміравіч Малецкі. Чалавек сціплы, ветлівы і добразычлівы, аднолькава адносіцца да ўсіх пакупнікоў, нягледзячы на іх розныя характары. Бывала такое, што паколькі наша вёска па яго маршруту апошняя, то не заўсёды хапала хлеба ці цукру, вядома, з таварам не заўсёды можна падразлічыць. Аднак аўталаўшчык знаходзіў выхад, каб нас не пакрыўдзіць і не пакінуць без такіх неабходных прадуктаў, прывозіў іх з магазіна ў Цвеціна. За цярпенне і клопат выказваем яму падзяку.

У выхадныя і пад час водпуску часам Уладзіміра Казіміравіча замяняе малады, ветлівы і энергічны аўталаўшчык Ігар Талочка. Нядаўна ў гандлі, але бачна, што работу сваю любіць, а пакупнікоў паважае: пажылым людзям нават тавар скласці дапаможа.

Работа ў аўталаўшчыкаў не з лёгкіх: загружаюцца вельмі рана і да вечара на колах, па нялёгкіх вясковых дарогах. Асабліва шкада іх у спёку.
Нашым аўталаўшчыкам хочацца пажадаць яснага сонейка, добрых дарог і ўсяго самага найлепшага.

Ніна ЛАБАЧОВА, в. Галёнчына.

← Предыдущая

Школа раннего развития в Миорах провела творческий выпускной для детей

Назад к списку
Следующая →

Падзяка старшыні

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]