Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В школах обновлены учебные программы для 1-го и 5-го классов
Актуально: Извещения на уплату имущественных налогов за 2025 год направлены в личный кабинет плательщика
АПК: В Беларуси намолотили 7,6 миллиона тонн зерна
Происшествия: Трагедия из-за дольки апельсина: судебные эксперты напоминают правила первой помощи, которые могут спасти жизнь
Происшествия: ️Мошенники в Беларуси начали создавать поддельные точки Wi-Fi. Как это работает
Найлепшая інвестыцыя – інвестыцыя ў сябе. Перш-наперш – ва ўласнае здароўе. Гэта актуальна ў любым узросце. Як падтрымліваць сваё самаадчуванне на ўзроўні камфортнага, наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН расказала ўрач-тэрапеўт дзённага стацыянара раённай паліклінікі Крысціна ЧАРНЯЎСКАЯ. Паслухаць доктара прыйшлі і супрацоўнікі ўстановы.
Урач расказала пра дзейнасць дзённага стацыянара, дзе ў тым ліку праходзяць курсы рэабілітацыі пацыенты з хранічнымі захворваннямі. Каб сюды трапіць, перш-наперш трэба наведаць свайго ўчастковага ўрача. Затым прызначае курс лячэння ўрач-тэрапеўт дзённага стацыянару, вызначыўшы разам з пацыентам працэдуры і прэпараты. Лекавыя сродкі, па жаданні, можна набываць самастойна. Прапануюць фізіяпрацэдуры. На працягу курса масаж бясплатны, пасля можна прадоўжыць на платнай аснове. Праводзяць у дзённым стацыянары метабалічную тэрапію, займаюцца прафілактыкай захворванняў, якія выклікае цукровы дыябет, прымаюць пацыентаў з варыкозным расшырэннем вен і так далей.
Нагадала Крысціна Чарняўская пра неабходнасць медаглядаў. Выяўленае на ранняй стадыі захворванне дае куды больш шанцаў на папраўку. У посткавідны перыяд сачыць за сваім здароўем асабліва важна. Пандэмія пачынае адгукацца рэхам іншых выкліканых каронавірусам хвароб. Узнікаюць новаўтварэнні на лёгкіх, выяўляюцца анкалагічныя захворванні нават у тых, хто вядзе здаровы лад жыцця. Жанчынам абавязкова сачыць за станам малочных залоз. Часта непакоіць страўнік – трэба неадкладна абследавацца. Ачагом розных захворванняў становяцца хворыя зубы, таму не варта праходзіць міма стаматалагічнага кабінета.
Размова з урачом насіла характар нязмушанага ажыўленага дыялогу. Адказваючы на пытанні аўдыторыі, Крысціна Іосіфаўна нагадала пра ўмеранасць фізічнай актыўнасці ў сталым узросце. Для зніжэння нагрузкі на суставы раіла дома і ў двары хадзіць з кіем. Яшчэ адзін варыянт – палкі для скандынаўскай хады. І модна, і зручна, і карысна. Настойліва рэкамендавала не прымяняць у якасці снатворнага «Карвалол»: сродак выклікае залежнасць. Лепш замяніць на валяр’янку ці сардэчнік (рус. пустырник) або выпіць гарбаты з мяты ці мелісы. Для здаровага сну пажадана класціся спаць і прачынацца ў адзін і той жа час. Не варта ў ложку аналізаваць пражыты дзень і будаваць планы на наступны, лепш зрабіць гэта да таго, як схавацца пад коўдру.
Што да харчавання ў сталым узросце, урач рэкамендуе аддаваць перавагу дробным і частым прыёмам ежы. У меню акцэнты на вітамінах, стравах запечаных ці прыгатаваных на пары. Строгая дыета прывядзе да дэпрэсіі, таму можна дазваляць сабе любімыя ласункі. Зноў жа – усё індывідуальна і ў меру.
На развітанне доктар нагадала пра яшчэ адзін складнік здароўя – любіць сябе і радавацца кожнаму дню.
КАМЕНТАРЫЙ
Ганна ЛІСКОВА, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН:
– У рамках Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце – 2030» ладзім разнастайныя мерапрыемствы для наведвальнікаў аддзялення, якія садзейнічаюць актыўнаму вольнаму часу, здароваму ладу жыцця, асобаснаму развіццю пажылых людзей. Нядаўна сумесна з удзельнікамі раённай ветэранскай арганізацыі і Савета пажылых грамадзян ладзілі турніры па шашках і шахматах (на фота). Прахо- дзілі майстар-класы па вырабе сувеніраў з гліны і роспісе святочных пернікаў, азнаёміліся з арт-тэрапіяй. З экскурсіямі наведаліся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, на выратавальную станцыю, у аддзяленне аховы. Прынялі ўдзел у абрадзе «Гуканне вясны», які ладзілі нашы сябры з клуба «Суседачкі» Чэраскага СДК. Таксама ў аддзяленні дзейнічае кол-цэнтр: трымаем сувязь з пажылымі жыхарамі горада і раёна, аказваем ім псіхалагічную падтрымку і, па магчымасці, дапамагаем з бытавымі клопатамі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.