Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Здымка з паветра выглядае эфектна. Але ў Беларусі выкарыстанне квадракоптараў пагражае сур’ёзнай юрыдычнай адказнасцю. Прававыя нюансы выкарыстання беспілотнікаў патлумачыў участковы інспектар міліцыі Міхаіл Чаравуха:
– Указам № 297 з канца сакавіка 2024-га фізічным асобам забаронена: увозіць у краіну дроны, захоўваць іх, выкарыстоўваць для здымкі (у тым ліку вяселляў), прадаваць ці вырабляць беспілотнікі і авіямадэлі.
Супрацоўнікі мытных органаў правяраюць наяўнасць у міжнародных паштовых адпраўленнях і таварах укладанняў, якія маюць адносіны да грамадзянскіх беспілотнікаў і авіямадэляў. Гэта як самі апараты, так і запчасткі да іх.
Выкарыстоўваць для здымкі беспілотнікі аператары маюць права толькі пры выкананні наступных умоў: калі прайшлі спецнавучанне, апарат зарэгістраваны ў Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса, на яго корпус нанесены рэгістрацыйны нумар і ідэнтыфікацыйная пазнака, заключаны дагавор з РУП «Белаэранавігацыя», атрыманы дазвол у Генштабе Узброеных Сіл. Пры ажыццяўленні здымкі на вышыні да 1 850 метраў у межах гарадоў неабходна ўзгадніць палёт з мясцовымі выканаўчым камітэтам і органам унутраных спраў, атрымаць дазвол на кожны канкрэтны палёт, інфармаваць пра яго пачатак і заканчэнне цэнтр Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. Нельга кіра- ваць дронам у стане алкагольнага ап’янення.
За незаконныя ўвоз, захоўванне, выраб, абарот беспілотнікаў і авіямадэляў, а таксама запуск і здымку прадмет правапарушэння могуць канфіскаваць і накласці штраф: для фізічных асоб – да 30 базавых велічынь, для ІП – ад 30 да 100 БВ, для юрыдычных асоб – ад 50 да 100 базавых. Паўторныя парушэнні на працягу года прывядуць да крымінальнай адказнасці.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.