25 Сентября 2023

Вынікі конкурсу «Кветкі Міёршчыны»

gazeta
  • 852

 Конкурс сярод першасных прафсаюзных арганізацый на найлепшую клумбу «Кветкі Міёршчыны» сёлета ўпершыню праходзіў па ініцыятыве раённага аб’яднання прафсаюзаў. На свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» ўзнагародзілі пераможцаў. Іх вызначалі па галіновым прынцыпе.

Пераможца сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу – ААТ «Узмёнскі край» (старшыня прафсаюзнага камітэта Валянціна Белавус).

Сярод дзяржаўных устаноў – прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне (старшыня прафсаюзнага камітэта Святлана Жук).

Найлепшая клумба з ліку ўстаноў аховы здароўя ў Язненскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі (загадчык Уладзімір Пашковіч). З устаноў культуры лідзіруе Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (старшыня прафсаюзнага камітэта Таццяна Невядомская).

З ліку ўстаноў адукацыі вызначыўся дзіцячы сад № 1 (старшыня прафсаюзнага камітэта Рыма Маскалькова).

Сярод арганізацый, што не маюць раённых аргструктур прафсаюзаў, перамагла цэхавая прафсаюзная арганізацыя Міёрскага раёна электрасетак (старшыня цэхавага камітэта Сяргей Матэленак).

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»

Назад к списку
Следующая →

Дзень адчыненых дзвярэй аддзяленняў ТЦСАН адбыўся ў Міёрах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]