Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Часта насельніцтва цікавіцца, якім чынам можна набыць жыллё або палепшыць свае ўмовы пражывання, калі ўжо мае яго ва ўласнасці. За тлумачэннямі рэдакцыя звярнулася да намесніка старшыні райвыканкама Яўгена НІКАЛАЁНКА.
– Для правядзення капітальнага рамонту і рэканструкцыі жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, у тым ліку электразабеспячэння жылога дома, узвядзення гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, павышэння ўзроўню эстэтычных якасцей жылых памяшканняў грамадзяне ўправе скарыстацца ільготным крэдытам на ўмовах Указа № 75 ад 7 лютага 2006 года. Выдаюць яго ўласнікам жылля, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек.
Сярэднямесячны сукупны даход за год на кожнага члена сям’і не павінен перавышаць 1 168,59 рублёў. Максімальныя тэрміны карыстання крэдытам складаюць дзесяць гадоў пад 3 % гадавых, сума – 90 % кошту выдаткаў, вызначаных праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не больш за 11,1 тысячы рублёў.
Грамадзяне, што стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе субсідыі на будаўніцтва ці рэканструкцыю жыллёвых памяшканняў, згодна з Указам № 240 ад 4 ліпеня 2017 года. Тэрмін карыстання крэдытам складае да 20 гадоў, працэнтная стаўка для жыхароў Міёршчыны – 5 %, для шматдзетных сем’яў – 1 %. Сума вызначаецца, зыходзячы з нарматыву кошту м2 жылля. Па стане на 1 студзеня, ён складае 1 017 рублёў.
Напрыклад, для сям’і з чатырох чалавек сума крэдыту разлічваецца наступным чынам: 4 чалавекі х 20 м2 х 1 017 рублёў х 90 % = 73 224 рублі. Штомесячны плацеж складзе 627,67 рубля. Для шматдзетнай сям’і з пяці чалавек гэта будзе адпаведна 101 700 рублёў і 107,15 рубля адпаведна.
Шматдзетныя сем’і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць скарыстацца дзяржаўнай падтрымкай і на набыццё жылля, згодна з указам № 13 ад 6 студзеня 2012 года. Тэрмін выплаты крэдыту складае да 40 гадоў пад 1 % гадавых.
Для тых, хто не мае патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ААТ «ААБ Беларусбанк» прадстаўляе крэдыты на будаўніцтва, рэканструкцыю ці набыццё жылых памяшканняў тэрмінам да 20 гадоў, на набыццё і будаўніцтва дачы, садовага доміка, домакамплекта – да 12-ці. Па сістэме будаўнічых зберажэнняў магчыма ўзвесці ці набыць жылое памяшканне ў любым населеным пункце Беларусі. Каб стаць яе ўдзельнікам, неабходна адкрыць уклад і назапасіць 25 % на працягу выбранага тэрміну: трох, пяці ці сямі гадоў. Яго можна скараціць, унесці гэтую суму ў першы месяц захоўвання і атрымаць крэдыт праз 19 месяцаў.
Больш падрабязную інфармацыю па ільготным крэдытаванні прадаставяць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў кабінеце № 23 райвыканкама або па нумары 5 19 03. Пракансультуюць па гэтым пытанні ў ААТ «Беларусбанк».
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.