Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Любоў да дзяцей, цярплівасць і энергія. На такіх трох кітах, па меркаванні настаўніка-дэфектолага Вольгі АБАЛЕВІЧ, трымаецца яе прафесія. Пералічаныя складнікі патрэбны любому педагогу. Аднак для дэфектолага іх знач- насць у разы вышэй.
Убольшасці займаюся з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Таму мая праца спалучана з вялікай эмацыянальнай, псіхафізічнай і вельмі часта фізічнай нагрузкай. Да прыкладу, можна месяцамі выклікаць гук «а» ці «у», фарміраваць указальны жэст, нават устанаўліваць глядзельны кантакт, – расказвае пра спецыфіку прафесіі настаўнік-дэфектолаг. – Аднак колькі радасці, маральнага задавальнення атрымліваю ад зробленай работы і выніку, няхай вельмі маленькага. Часта менавіта я першая чую з дзіцячых вуснаў слова «мама». А ўявіце, што можа адчуваць маці пяці-шасцігадовага дзіцяці, калі ўпершыню ад яго гэтае слова пачуе. Думкі, што я недарэмна затрачваю свае час і сілы, зараджаюць энергіяй. Кожнаму дзіцяці трэба даваць шанц.
Рабочы дзень у Вольгі Абалевіч доўгі. Да абеда займаецца з дзецьмі, што ма- юць патрэбу ў карэкцыйнай рабоце, у СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. У другой палове дня два – тры разы на тыдзень прымае выхаванцаў дома. Самазанятасць аформіла два гады таму. Заўважае, што да рэпетытарства не імкнулася. Прывялі ў сваю справу шматлікія просьбы ад бацькоў індывідуальна займацца з іх малымі. Ва ўтульны кабінет, які нагадвае групу ў садку, ператварыла два пакоі ў доме. Пастаянна папаўняе дамашняе рабочае месца матэрыяламі і дапаможнікамі, якія патрэбны ў рабоце з асаблівымі дзецьмі. На заняткі да міёрскага дэфектолага прывозяць малых з суседніх раёнаў.
– Адны не гавораць і ў іх зніжана разуменне звернутага маўлення. Іншыя размаўляюць першымі складамі або асобнымі гукакомплексамі, дзе словы зменены да непазнавальнасці. Ёсць дзеці з парушэннем складовай структуры слова, – распавядае суразмоўніца. – Словам, поле дзейнасці ў дэфектолага шырокае.
Калі Вольга Ула- дзіміраўна праходзіла паслядыпломную перападрыхтоўку ў БДПУ імя М. Танка, не вельмі ўяўляла сабе будучую справу. Дыплом настаўніцы пачатковых класаў і выяўленчага мастацтва, што атрымала на педагагічным факультэце ВДУ імя П. Машэрава, прымянення не знайшоў. У прафесіі дэфектолага з 2001 года. Павышае прафесійны ўзровень праз самаадукацыю.
– Люблю вучыцца і раблю гэта пастаянна. Да цяперашняга пішу канспекты. Нядаўна скончыла анлайн-курсы па дыспраксіі. Гэта нязграбнасць у рухах. У планах зноў прайсці курс па слыхавым успрыняцці і асвяжыць веды. Толькі пакуль вучышся сам, маеш права вучыць іншых, – заўважае суразмоўніца. – Цікаўлюся новымі тэндэнцыямі ў карэкцыйнай педагогіцы, чытаю сучасныя публікацыі, мадэрнізую сродкі навучання. Так, распрацавала карткі з артгімнастыкай са сваёй віртуальнай аватаркай. Дзецям вельмі падабаецца. Здзіўляюцца, як Оля на карцінкі трапіла.
Вопытам Вольга Абалевіч дзеліцца з калегамі на метадычных аб’яднаннях, на асабістай старонцы ў Інстаграм. Любіць сваю справу, нягледзячы на насычаныя рабочыя дні, адсутнасць паўнацэнных выхадных і ўласцівае для прафесіі дэфектолага выгаранне. Рэсурс знаходзіць у простых поспехах выхаванцаў, удзячнасці іх бацькоў і ў падтрымцы сваёй сям’і. Муж і дзеці бяруць на сябе клопаты на кухні, у хаце, на агародзе.
З кожным годам дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці ўсё больш, адзначае Вольга Уладзіміраўна. Экалагічныя праблемы ў шэраг галоўных прычын не ставіць. Адзначае спадчынны фактар, неспрыяльнае працяканне цяжарнасці і родаў. А яшчэ негатыўны ўплыў гаджатаў і бацькоўскай гіперапекі на развіццё дзяцей.
– Кубачкі-непралівайкі, лыжкі-трымальнікі і іншыя рэчы, якія аблягчаюць догляд за дзецьмі, не на карысць іх развіццю. Няхай малое шмат разоў праліе ваду са звычайнага кубачка, аднак у рэшце рэшт навучыцца яго трымаць. Забралася ў кухонную шафу і рассыпала на падлогу крупы – няхай па іх паскача. Для маторыкі карысна. Скінула вазон – дайце лапатку, каб з зямлёй пагуляла. Канешне, пасля ўсяго гэтага давядзецца лішні раз уборку рабіць. Але што важней: бытавы камфорт ці развіццё дзіцяці? – прыводзіць простыя прыклады і задае завочнае пытанне бацькам настаўнік-дэфектолаг. – Нярэдка да трох гадоў малых кормяць пюрэпадобнай ежай. Гэта зручна. Жаваць не трэба. Адсюль дрэнна развітая артыкуляцыя. Галоўная праблема сучасных дзяцей – просты асяродак. Раней адзін толькі дыскавы тэлефон колькі карысці прыносіў. Дзецям важна пераадольваць адпаведныя іх узросту складанасці. Гэта садзейнічае развіццю. Трэба даваць малым права быць самастойнымі.
Не толькі ў арсенале настаўніка-дэфектолага, але і ў каробцы з цацкамі кожнага маленькага дзіцяці Вольга Уладзіміраўна раіць мець старыя добрыя і многімі забытыя цацкі. Пірамідкі, кубікі, мячы розных памераў, гумовыя фігуркі жывёл. Напрыклад, пірамідкі развіваюць зрокава-маторную каардынацыю, маторыку, мноства функцый успрыняцця. Гульні з рознакаляровымі кубікамі карысныя для маторыкі рук, выхавання ўседлівасці, развіцця лагічнага мыслення і памяці.
Гаджаты дэфектолаг рэкамендуе адкласці ўбок. Тым больш калі дзіця не размаўляе. Уключаючы мультфільмы, трэба задумацца, ці варта некаторыя з іх паказваць малым. Лепш глядзець разам і аналізаваць паводзіны герояў. З дзецьмі неабходна пастаянна гутарыць на даступнай для іх мове.
– Калі дзіця не ра-змаўляе, гаварыце з ім простымі сказамі. Напрыклад, «Гэта сабака. Яна бяжыць» ці «Гэта дрэва. Яно расце». Заўважылі, што малое разумее, дадавайце характарыстыкі да названых рэчаў і прадметаў, – дзеліцца парадамі Вольга Уладзіміраўна. – Задавайце простыя пытанні, на якія можна адказаць «так» або «не». Важна падмацоўваць маўленне жэстамі, ківаннем галавой і імкнуцца размаўляць эмацыянальна.
Класікай у выхаванні дзяцей з малога ўзросту лічыць кніжкі і добрыя казкі, пацешкі, лічылкі, пальчыкавыя гульні. Заўважае, што развіваць дзіця трэба праз гульню. Уцягваючы яго ў працэс, а не прымушаючы.
Кацярына Рынкевіч
Фота Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.