20 Июня 2023

Міярчанін Уладзіслаў КАШКУР прызначаны на пасаду начальніка аддзела па адукацыі

gazeta
  • 594

 З 12 чэрвеня на пасаду начальніка аддзела па адукацыі прызначаны Уладзіслаў Часлававіч КАШКУР.

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Міёрах. У 1999-м скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка. Выкладаў геаграфію і біялогію ў СШ № 2 і № 3 райцэнтра.

З 2011-га па 2016-ы займаў пасаду дырэктара СШ № 2. Пасля працаваў настаўнікам у СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза, мінулы навучальны год яе ўзначальваў.

Усю сваю працоўную дзейнасць Уладзіслаў Часлававіч прысвяціў сферы адукацыі, усе пытанні ведае знутры. Галоўная задача, якую ставіць перад сабой і калектывам педагогаў Міёршчыны, – павышэнне якасці адукацыі, што ўключае яе даступнасць, узровень навучальнага працэсу, бяспекі, харчавання, арганізацыі вольнага часу дзяцей. Не менш важнае выхаванне грамадзяніна - патрыёта сваёй краіны, дапамога ў выбары шляху ў жыцці, перадача з пакалення ў пакаленне гістарычнай спадчыны і памяці. Ра- зумее, што сучасныя школьнікі не ўяўляюць сябе без гаджатаў, таму раіць выкарыстоўваць іх для спазнання свету і самаадукацыі.

Актыўны ў грамадскім жыцці раёна. Узначальвае раённае аддзяленне беларускай партыі «Белая Русь».

← Предыдущая

Лучшие санитарные дружины Миорщины

Назад к списку
Следующая →

Кароль пахаў - дар багіні мудрасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]