22 Августа 2022

Святочнае прывітанне з вулiцы Цвятаевай

gazeta
  • 533
Вуліца М. Цвятаевай у Міёрах з тых, «где без спроса ходят в гости, где нет зависти и злости». Жывуць тут дружна, сябруюць дамамі і сем’ямі, віншуюць са святамі і проста так ладзяць чаяпіцці. Якраз за кубачкам гарбаты і з’явілася ідэя штогод у першую суботу жніўня ладзіць свята вуліцы. Сёлета традыцыі споўнілася пяць гадоў.

Надвор’е для святочнай падзеі ролі не іграе. Калі цёпла і сонечна, накрываюць сталы ля дома Ігара і Марыны Герасімавых. Гэта сям’я ў 1995 годзе першай пасялілася на вуліцы. Крыху пазней іх суседзямі сталі Людміла і Аляксандр Казюронкі, Віктар і Галіна Ляшчынскія. Доўгі час новых дамоў тут не ўзводзілі. Напрыканцы 2013 года і на працягу 2014-га пераехалі на вуліцу Цвятаевай Дзмітрый і Алеся Высоцкія, Аляксандр і Вольга Слуцкія, Віталь і Юлія Сцепулёнкі, Канстанцін і Іна Кыцевы. На падворку Кыцевых, дакладней, пад дахам іх гаража, які надзейна схаваў ад дажджу, сабраліся на свята сёлета.

– У нас не проста суседскія пасядзелкі. Кожны год то конкурсы ладзім, то невялікія тэатралізаваныя пастаноўкі. Чытаем вершы Марыны Цвятаевай. Ніколі не абыходзіцца без танцаў. Праграму агаворваем загадзя, – расказвае жыхарка вуліцы Алеся Высоцкая. – Што да меню, кожная сям’я гатуе адну салату і гарачую страву. Пра гэта таксама дамаўляемся напярэдадні. Абавязкова на стале салата «Цвятаеўская». Прыносім салодкія ласункі для дзяцей. Для іх мерапрыемства таксама цікавае.

Па традыцыі, на свяце вуліцы выбіраюць старэйшыну. На гэты раз здала паўнамоцтвы Іна Кыцева. У справаздачы заўважыла, што год на вуліцы прайшоў добра. У сем’ях лад і згода, ва ўсім парадак, чакаюць навасёлаў. Сімвалічная фуражка, падобная да міліцэйскай, цяпер перайшла да Людмілы Казюронак. Кандыдатуру новай старасты суседзі падтрымалі адзінагалосна.
Фішка сёлетняй сустрэчы – канверт з пажаданнямі. Дружныя суседзі добра ведаюць мары і планы адзін аднаго. Напісалі кожнаму пажаданні на лістках паперы і склалі ў канверт. Праз год адкрыюць і правераць, што   
здзейснілася. Верагодна, наступнае свята пройдзе ў большай кампаніі. Жыхары вуліцы ўжо паспелі пасябраваць з будучымі суседзямі, якія пабудавалі тут дамы і ў хуткім часе ў іх заселяцца.

Кацярына РЫНКЕВІЧ
← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Жудасныя эпiзоды ў памяцi назаўсёды

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]