Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району

Аднойчы для бібліятэчнай кнігі настае момант пакінуць паліцу. Пажаўцелі зачытаныя старонкі, страціла прывабнасць вокладка, перастаў быць актуальным змест. Новае жыццё старым кнігам дорыць бібліятэкар Міёрскай дзіцячай бібліятэкі Ала Грэцкая. У руках майстрыцы яны ператвараюцца ў адметны дэкор.
Была кніга – стаў торт. Ці сэрцайка. Або букет кветак. На дэкаратыўным стэндзе ў чытальнай зале дванаццаць кніг, чые складзеныя ў пэўнай паслядоўнасці старонкі ўтварылі розныя кампазіцыі. Такі падарунак Ала Грэцкая змайстравала з нагоды 75-годдзя дзіцячай бібліятэкі. Так ва ўстанове з’явілася яшчэ адна арыгінальная фотазона, якую майстрыца плануе дапоўніць іншымі цікавымі элементамі.
Вяртаецца на стэлажы ў новых вобразах спісаная літаратура. Паўлін, елачка, ваза з кветкамі і іншы дэкор аздабляе паліцы.
– Стварэнне аб’ёмных кампазіцый з кніг называецца букфолдынгам. Паспрабавала гэты занятак – захапілася, – заўважае суразмоўніца. – Хочацца напаўняць крэатывам прастору бібліятэкі.
На абанеменце сустракае наведвальнікаў Берагіня кніг. Многія з ёй фатаграфуюцца. Фігуру жанчыны ў рост чалавека Ала Рыгораўна спляла з газетных трубачак. Гэтым відам дэкаратыўна-прыкладной творчасці займаецца каля дзесяці гадоў. Для сябе стварае рэчы практычныя: дома кухонная тэхніка, гародніна захоўваюцца ў плеценых каробках.
Рабочае месца аздоблена дэкаратыўнымі вырабамі. Хатка Бабы-Ягі, карэта Папялушкі, замак з вежамі і іншыя казачныя матывы прыцягваюць увагу маленькіх і дарослых чытачоў.
– Пастаяннае прымяненне знайшла шкатулка ў выглядзе Змея Гарынавіча. Запаўняем яе ласункамі, якімі частуем дзяцей падчас мерапрыемстваў. Малыя радуюцца і здзіўляюцца: Змей Гарынавіч цукеркі раздае, – усміхаецца бібліятэкар.
Майстар-класы па розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці Ала Рыгораўна праводзіць для наведвальнікаў дзіцячага клуба «Фантазія», што дзейнічае ва ўстанове. Замест гаджатаў дзеці бяруць падручныя матэрыялы і ствараюць з іх разнастайны дэкор. Кніга-складанне падчас экскурсіі ў бібліятэцы паспрабавалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН. Занятак зацікавіў, вынік задаволіў.
Як заўважае Ала Грэцкая, ёй не трэба чакаць натхнення, каб сесці за справу. Галоўнае, знайсці час, а ідэі і жаданне ёсць заўсёды.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.