Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Другі рэспубліканскі маладзёжны жаночы форум «Жаночая энергія для вялікай справы» прайшоў у Мінску і сабраў каля 200 удзельніц ва ўзросце ад 18 да 31 года. Ён скіраваны на раскрыццё патэнцыялу беларусак, фарміраванне пазітыўнага погляду на сям'ю і дзяцей, падтрымку ў пытаннях сямейнага дабрабыту. Мерапрыемства стала пляцоўкай для адкрытага дыялогу, абмену вопытам і генерацыі новых ідэй.
Ключавой падзеяй стала ўрачыстае адкрыццё форуму і адкрыты дыялог са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай, старшынёй Беларускага саюза жанчын Вольгай Шпілеўскай. Работа прадоўжылася ў трох тэматычных секцыях: па захаванні жаночага здароўя, па энергіі лідарства і па мацярынстве.
Уражаннямі падзялілася інжынер па лесакарыстанні Дзісненскага лясгаса Ганна Васюцёнак:
– Самае вялікае ўражанне зрабіла на мяне Наталля Іванаўна. Яна настолькі ўпэўненая ў сабе, так прыгожа сябе трымала, гаварыла. Гэта было цікава і зачаравальна. Яна акутала сваёй аўрай усю залу.
Акрамя таго, выступалі прадстаўніцы розных сфер: улады, а таксама выкладчыкі, псіхолагі. Мы шмат даведаліся пра жаночае здароўе. Спадабаўся высокі ўзровень падрыхтоўкі мерапрыемства. Я пазнаёмілася з дзяўчатамі з нашай і іншых абласцей, абмяняліся кантактамі.
Калі апісаць сустрэчу ў некалькіх словах: карысна, цікава, уражвальна. Зрабіла для сябе вынікі і паставіла мэты, якіх хачу дасягнуць. Разумею, што для гэтага патрэбна шмат працаваць, каб як нашы спікеры ўражваць, заварожваць, умець паставіць сябе і весці дыялог з людзьмі.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.