17 Апреля 2026

Воспитанники лагеря "Солнышко" Ситьковской БШ побывали в аг. Германовичи

gazeta
  • 2528


У аграгарадок Германавічы Шаркаўшчынскага раёна скіраваліся на вясенніх канікулах выхаванцы атрада «Патрыёт» лагера «Сонейка» Сіцькоўскай БШ. Вандроўка атрымалася насычанай і натхняльнай.

Першы пункт маршрута – мастацка-этнаграфічны музей імя Язэпа Драздовіча. Пераступілі парог і нібы трапілі ў іншае вымярэнне. З цікавасцю разглядалі дзеці палотны мастака-містыка, знаёміліся з бытам і традыцыямі продкаў. Пераканаліся ў глыбіні і самабытнасці душы беларуса.

Прадоўжылася знаёмства з гісторыяй краю ў гісторыка-краязнаўчым музеі Германавіцкай СШ. Дзякуючы працы педагогаў і вучняў тут сабраны ўнікальны летапіс рэгіёна.

Эстэтычная частка праграмы – наведванне выставы«Рукатворны цуд», дзе свае найлепшыя выцінанкі прадставілі майстры Шаркаўшчынскага Дома рамёстваў. Гледзячы на гэтыя работы, немагчыма стрымаць захапленне.

Самы яркі акорд – майстар-клас для юных гасцей з Міёршчыны ад кіраўніка народнай студыі майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Талака» Святлана Заіка. З якім стараннем хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі свае першыя ажурныя шэдэўры. Як загараліся вочы, калі са звычайнага ліста паперы ў іх руках нараджаліся адметныя ўзоры. Майстар-клас стаў не проста ўрокам рамяства, а знаёмствам з філасофіяй стварэння і выхаваннем пашаны да народнай творчасці.

Шчыра ўдзячны захавальнікам музеяў і народным майстрам за цёплы прыём. Такія сустрэчы выхоўваюць у дзяцей сапраўдны патрыятызм, заснаваны на веданні каранёў і гордасці за талент свайго народа.

← Предыдущая

Александр Жук встретился с коллективом центральной аптеки № 111 в рамках Единого дня информирования в г.Миоры

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]