21 Февраля 2024

Своим мнением о чистоте речи поделилась корреспондент "Миорских новостей"

gazeta
  • 585

 В молодежной среде многие используют ненормативную лексику. Я же избегаю ее, поскольку она пагубно влияет на нашу речь в принципе. Если из моих уст и выскакивает парочка таких слов, то только на эмоциях и не в обществе.

Людей, для которых мат стал нормой жизни, я сразу «вычеркиваю» из своей жизни, теряя к ним уважение.

Есть и те, которые используют маты для связки слов или вовсе употребляют их после каждого сказанного слова, сами того не замечая. Неудивительно, если с ними не желают продолжать общение. Я считаю, что хорошие коммуникативные навыки, в том числе чистая речь, являются важной составляющей профессионализма в любой сфере.

Виктория Апалько.
Фото для иллюстрации.

Резонанс

Чыстая мова – родныя словы

Не магу не адгукнуцца на артыкул «Чистая речь» Вікторыі Апалька. Гатова згадзіцца, што да брыдкіх слоў не можа быць добрых адносін. Але вельмі насцярожвае громкае гучанне, амаль прызыў, максімалістскага кшталту: «выкрэсліваць брыдкаслоўцаў з жыцця».

За парушэнне правіл, законаў, за дрэнныя звычкі можна ў чалавека спытаць, абвясціць яму свае адносіны, накласці на яго штраф і г. д. А вось выкрэсліваць з жыцця…

Усе мы ў чымсьці недасканалыя. Можа, менавіта таму і сустракаемся на перыпетыях жыцця і лёсу. Сустракаемся менавіта для таго, каб вучыцца дабру: цярплівасці, любові, адказнасці адзін за аднаго.

Так-так! Калі хваля лёсу прыбіла да твайго бездакорнага берагу нейкае смецце, так табе за яго і адказваць. Таму сёння ў рамках асабістай адказнасці я хачу закрануць яшчэ адну важную праблему, што мае дачынення да засмечвання нашай мовы.

З нашымі найбагацейшай рускай і мілагучнай, мяккай, цёплай беларускай мовамі мы ўсё яшчэ сумняваемся ў іх вартасці.

Мы вельмі любім іншамоўныя словы. І сучасны лексікон запаланілі «шопінгі», «мэсэнджы», «флэшмобы», «брэнды», «трэнды», «хайпы», «піары», «крашы», «крынжы»… Чым болей у лес, тым болей дроў: «думскролінг», «фактчэкінг», «дэтокс»…

«Хайп» – быццам шмат хапнулі. «Трэнд» – гэта тое, аб чым шмат «трындзяць»? «Фактчекинг» – факты с чекой? Выдернешь чеку – даведаешся аб вартасці фактаў?! «Хайлі-лайклі» – арэлі: туды – сюды, праўда – няпраўда. Скрынінг – саскроб у скрынцы? «Рэсэпшэн» – там выдаюцца рэцэпты ад… бяздомнасці?

А між тым, не за гарамі яшчэ той час, калі лёгка абыходзіліся без такіх слоў, як «маніторынг”, «скрынінг», «трэнінг». А цяпер – шквал, шквал, шквал.

Нарэшце, дайшлі да ручкі. Рукадзеллем рукадзелле стала называць немагчыма, толькі – «хэндмэйдам». Поўны абсурдзінг, брэндзяціна.

Ведаеце, што такое «лайфхакі»? Канешне, ведаеце. Гэта «парады» (на рускай мове – «советы»). Але чаму сучаснай сферы адукацыі беларускае і рускае гучанні надакучылі, што запушчаны гэтыя «лайфхакі»? Ве-ельмі, вельмі хацелася б даць на тыя модныя «парады» сваю – самі здагадаліся якую. А то моды парад – як маскарад.

У нетрах цяперашняга лексіконінга я спатыкайнінг і чапляйнінг за іншаземны абароцень-выварацень. І мне ён не здаецца лепшым за нашы беларускія і рускія старыя, як свет, добрыя, багатыя на гук і сэнс словы.

Трэба адрозніваць узбагачэнне мовы ад яе засмечвання.

Не варта, не варта захэндмэйджваць сваю мову.                

P.S. Калі сярод дваранскага прадстаўніцтва грамадства мінулых стагоддзяў пайшла мода на французскую мову, прыйшоў Напалеон з вайной. Варта задумацца.

Ала МАЙСЯЁНАК.

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

Учительница Миорской СШ № 2 Вера Сушко: "Белорусский язык называют языком Янки Купалы и Якуба Коласа"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]