Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Смачна і сытна кормяць выхаванцаў Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча повары Валянціна Мішук і Святлана Рыкун. Для абедзвюх кулінарыя была захапленнем, якое стала прафесіяй. На кухні яны нібы руплівыя пчолкі – увесь час у руху.
Яшчэ пануе цішыня на калідорах і ў класах, а ў школьнай сталовай справа ўжо кіпіць. У сем раніцы повары на сваіх месцах. Валянціна Мішук гатуе для вучняў, Святлана Рыкун – для выхаванцаў-дашкольнікаў. Усяго на школьнай кухні занята пяць супрацоўнікаў. Складае меню, забяспечвае наяўнасць прадуктаў кладаўшчык Іна Яфімава. За чысціню і парадак адказваюць кухонныя работнікі Марыя Карпёнак і Юлія Грэсь.
Рабочую раніцу пачынае з харчаблока дырэктар школы Вольга Усціновіч.
– За гэты ўчастак я спакойная. Ведаю, што ў дзяўчат усё ў парадку. Працуюць па сумленні, – падкрэслівае кіраўнік установы адукацыі. – Акрамя дзяцей, харчуюцца ў школьнай сталовай настаўнікі, у тым ліку і я. Так смачна, як у нас, больш нідзе не гатуюць. Мне ёсць з чым параўнаць, бо часта бываю ў камандзіроўках. Нашы дзяўчаты – найлепшыя.
Валянціну Мішук у школе называюць не інакш як шэф-поварам. На школьнай кухні яна самая вопытная, працуе з 2010 года.
– Прыйшла сюды часова – папрасілі супрацоўніцу замяніць – і засталася, – націраючы чырвоны бурак для баршча, расказвае Валянціна Рыгораўна. – Па дыпломе швачка. Калі сюды ўладкавалася, прайшла курсы повараў. Гатаваць заўсёды любіла. Першым часам стамлялася за рабочы дзень, цяпер прывыкла.
Боршч з фасоляй, рысавая каша, курыныя катлеты – адзін з варыянтаў абеда ў школьнікаў. Са слоў Валянціны Рыгораўны, ядуць добра, асабліва любяць піцу, якая таксама ёсць у школьным меню. Самой жа даспадобы гатаваць любыя стравы. Згодна з тым, што іх смак залежыць ад настрою повара.
– Адкуль пазітыўны настрой бераце? – цікаўлюся ў суразмоўніцы.
– Ніхто не псуе, – з усмешкай заўважае яна. – Калектыў у нас добры, дзяўчаты дружныя. Часта жартуем.
– Часам і песні спяваем, – праверыўшы гатоўнасць шніцалю, далучаецца да дыялогу Святлана Рыкун і расказвае пра свой шлях у смачную справу: – У верасні будзе тры гады, як прыйшла сюды ў другі раз. Калісьці пачынала кухонным работнікам, пасля працяглы час працавала ў магазіне – па дыпломе я прадавец. І вось зноў тут. Скончыла курсы повараў.
Наша гутарка адбываецца, так бы мовіць, на хаду. Гэтыя пчолкі-працаўніцы ўвесь час кудысьці спяшаюцца. Заўважаюць, што на кухні кожная хвіліна каштоўная, а самае галоўнае – адпрацаваныя рытм і зладжанасць дзеянняў, большасць з якіх ужо даведзена да аўтаматызму. Цікава, які б вынік паказаў крокамер у канцы іх рабочага дня. Як мінімум тысячы тры крокаў набегла б.
Дома таксама абедзве любяць пастаяць ля пліты. Валянціна Рыгораўна – аматар салодкіх ласункаў. Да іх прыгатавання падыходзіць творча. Калегі ацанілі смак яе кветак з дамашняга зефіру.
– А я кветкі з паперы лепш раблю, чым з зефіру, – смяецца Святлана Уладзіміраўна. – Гатаваць піражкі люблю, пасцілу. У сям’і любяць дамашнія пяльмені, блінчыкі. У кулінарнай справе я настаўнік для дачкі-васьмікласніцы Юліяны. Яна ўжо шмат што прыгатаваць можа.
Работу на школьнай кухні поварам аблягчае сучаснае абсталяванне. Выручае гароднінарэзка. Год таму ўсталявалі выцяжку. Новую мэблю ў мінулым навучальным годзе закупіў для школьнай сталовай аддзел па адукацыі райвыканкама. Дзецям і настаўнікам прыемна харчавацца ў новым інтэр’еры. Для повараў важна, каб талеркі вярталіся пустымі.
– Усё з’елі – значыць, недарэмна гатавала, – заўважае Валянціна Рыгораўна.
– Мае дзеці – золата. Усё ядуць. Пасля іх штораз талеркі чыстыя, – радуецца Святлана Уладзіміраўна.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.