Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
На сцяне ў кабінеце загадчыцы Дзісненскага дзіцячага сада Святланы Протас дыпломы за перамогу ўстановы ў розных конкурсах, у тым ліку па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Гэта ацэнка работы ўсяго калектыву. Скарбонку асабістых поспехаў Святланы Іванаўны папоўніў дыплом «За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада», якім адзначылі на свяце «Дзісненская хваля».
Сёлета ў верасні спаўняецца пятнаццаць гадоў, як Святлана Протас загадвае дзіцячым садам у Дзісне. Столькі ж спявае ў мясцовым вакальным калектыве «Каліна». Аднак часцей выступае як сольны выканаўца. Яе нумары ўключаны ў праграму свята горада і іншых мерапрыемстваў, што праходзяць у Дзісне.
– У асноўным кампазіцыі, з якімі выступаю, выбіраю сама. Часам штосьці прапаноўвае дырэктар Дома культуры Аляксей Астукевіч. Для мяне галоўны крытэрый – каб песня кранула душу, – заўважае суразмоўніца. – Кампазіцыі кожны раз розныя, не люблю паўтарацца.
Два дыпломы з розніцай у часеПа першай адукацыі Святлана Іванаўна – работнік культуры. Спявае з дзяцінства. У школьныя гады, што прайшлі ў вёсцы Буда-Сафіеўка Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, актыўнічала ў самадзейнасці. Хобі прывяло ў сталічны інстытут культуры (цяпер дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). Паступіла ў 1986 годзе, а дыплом арганізатара-метадыста масавых святаў атрымала ў 1995-м.
– За гэты час трое сыноў нарадзілася. Акадэмічны водпуск атрымаўся працяглым, – расказвае сваю гісторыю. – Выйшла замуж пасля першага курса. З мужам Іванам Іванавічам пазнаёміліся ва Узмёнах, куды ад інстытута на сельгасработы накіравалі. Затым ён знайшоў мяне ў Мінску, вучыўся там на міліцыянера. Пасля ўладкаваўся ўчастковым інспектарам міліцыі ў Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў. Спачатку ў Дрыгучах жылі, там я працавала выхавацелем у дзіцячым садзе. Калі пераехалі ў Шарагі, пайшла ў Туркоўскую школу настаўніцай музыкі, затым загадвала Шарагоўскім дзіцячым садам.
Сям’і Протас сёлета споўнілася 38 гадоў. У дарослых сыноў уласныя сем’і, падарылі бацькам шасцярых унукаў. Малодшая дачка скончыла другі курс гістарычнага факультэта ВДУ імя П. Машэрава.
Святлана Іванаўна была студэнткай двойчы. У свае пяцьдзясят атрымала дыплом выхавацеля дашкольнай адукацыі пасля перападрыхтоўкі ў БДПУ імя М. Танка. Заўважае, вучылася з цікавасцю. Калі першую адукацыю атрымлівала ў рэжыме шматзадачнасці: маладая сям’я, маленькія дзеці, гаспадарчыя клопаты, то ў сталым узросце на сесіі ехала з задавальненнем.
Кола стасункаў і крыніцы энергііПасада загадчыцы дзіцячага садка мае на ўвазе пастаянныя стасункі. З кіраўніцтвам і прадстаўнікамі розных юрыдычных асоб і сваім калектывам, з дзецьмі і іх бацькамі. А яшчэ – мноства дакументацыі.
– Жывыя стасункі больш па душы, чым работа з паперамі, – гаворыць Святлана Іванаўна. – Добрыя адносіны склаліся з установамі і прадпрыемствамі горада. З Дзісненскім лясгасам рэалізуем агульны праект. У садку створаны атрад дашкольнага лясніцтва «Савяняты», удзельнікі якога актыўнічаюць у мерапрыемствах экалагічнага накірунку. Шмат увагі надаём добраўпарадкаванню тэрыторыі нашай установы. Мая надзейная падтрымка ў гэтай справе – памочнікі выхавацеля Таццяна Шэнда і Вільгельміна Маслоўская, рабочы Махмуд Ахмецьянаў. Што да выхаваўча-адукацыйнага працэсу, адказна ставяцца да сваіх абавязкаў выхавацелі Кацярына Рунда, Зінаіда Найдзёнак, Таццяна Кураш. Асаблівую асалоду дораць стасункі з дзеткамі. Працую ў групе, калі трэба замяніць кагосьці з выхавацеляў.
Яшчэ адна роля Святланы Протас – дэпутат Дзісненскага гарадскога Савета дэпутатаў. Прымае ўдзел у абмеркаванні і вырашэнні розных пытанняў жыццядзейнасці маленькага горада.
Вялікая сям’я, адказная пасада, грамадская дзейнасць… На ўсё патрэбны сілы. Што з’яўляецца крыніцай энергіі?
– Я чалавек веруючы і заўсёды спадзяюся на Божую дапамогу, – гаворыць Святлана Іванаўна. – Саграваюць сустрэчы з маці, да якой кожнае лета падчас водпуску прыязджаю ў Буда-Сафіеўку. На малой радзіме адпачываю душой. Рэлакс пасля насычанага дня – застацца сам-насам з сабой і спяваць любімыя песні. І тут хобі выручае.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.