Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району

Дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава ніколі не бачыла сябе на кіраўнічай пасадзе. Між тым 21 год узначальвае ўстанову дадатковай адукацыі. Атмасфера творчасці, калектыў аднадумцаў, фантан ідэй – яе паўсядзённасць.
Педагогіка ці медыцына? Класічныя вагі ў выбары прафесіі для школьніц сярэдзіны 80-х. Блізкія прарочылі Валянціне белы халат. Пераважыла педагогіка.
– Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Гэта пра мяне, – адзначае суразмоўніца. – Міёры – мой родны горад. Скончыла ў 1985 годзе СШ № 1 і адразу пайшла працаваць старшай важатай у Паташнянскую базавую школу. Вышэйшую адукацыю атрымлівала завочна ў Віцебскім педінстытуце.
У Валянціны Мітрафанавай дыплом настаўніка матэматыкі. Гэты прадмет быў у любімчыках з пачатковых класаў. З цеплынёй прыгадвае сваю настаўніцу Ганну Пятроўну Звераву. Сама ж вяла матэматыку ў СШ № 3, калі трэба было замяніць кагосьці з педагогаў.
– Адпрацаваўшы год у Паташні, перайшла ў СШ № 3, дзе з’явілася вакансія старшай важатай. Пасля гэтую пасаду перайменавалі ў педагога-арганізатара, – удакладняе.
Новая старонка ў працоўнай біяграфіі адгарнулася ў 2003 годзе. Прапанавалі работу метадыста ў Доме дзіцячай творчасці (ранейшая назва ЦДМ). Праз два гады ўзначаліла ўстанову.
Як заўважае Валянціна Мітрафанава, яе стыль кіравання – дэмакратычны. Пра свой калектыў гатова гаварыць доўга.
– Добра быць кіраўніком, калі ў цябе каманда аднадумцаў. Калегі мяне з паўслова разумеюць. Ведаю: яны не падвядуць, – падкрэслівае. – Люблю працаваць з моладдзю. Лёгка знаходзім агульную мову.
У гэтым навучальным годзе ў ЦДМ дзейнічаюць 44 гурткі. У тым ліку ў філіяле ў Дзісне, які стаў структурнай часткай установы дадатковай адукацыі ў 2011-м. Працуюць гурткі ў школах. Напрыклад, футболам займаюцца ва Узмёнскай БШ, турызмам і спартыўным арыенціраваннем, валейболам – у Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна.
Дэкаратыўна-прыкладны, тэхнічны, экалагічны, гульнёвы – па гэтых і іншых накірунках дзейнічае ЦДМ. Распачаў работу музычны тэатр. Групу юных акцёраў педагог Аксана Аляксеева набрала з лёгкасцю. Яшчэ ў ліпені сфарміраваліся групы ў школе ранняга развіцця, дзе праводзіць заняткі Вераніка Шамінка. Запатрабавана робататэхніка, чым займаецца з дзецьмі педагог Надзея Ра- дзькова. Дарэчы, сёлета яна ўвайшла ў першую дзясятку сярод удзельнікаў Міжнароднай алімпіяды па крэатыўным праграмаванні Scratch-2026.
– Нацэльваю педагогаў на пастаяннае самаразвіццё. Рэкамендую атрымліваць вышэйшую адукацыю, бо лічу гэта важным, – адзначае кіраўнік. – Падрыхтоўцы да заняткаў педагогі надаюць шмат увагі. Дзеці прыходзяць сюды не таму, што трэба, а таму што хочацца. Кожны навучэнец для нас – талент, якому дапамагаем раскрыцца.
Акрамя гуртковай дзейнасці ЦДМ актыўнічае ў конкурсах. За мінулы навучальны год работы навучэнцаў установы атрымалі 22 узнагароды на раённым, 30 на абласным і тры на рэспубліканскім этапах разнастайных конкурсаў.
Нядаўна па ініцыятыве Цэнтра дзяцей і моладзі ў раёне прайшоў конкурс краязнаўчых календароў. Установы адукацыі здзівілі работамі, прадстаўленымі ў намінацыях «Гераіні побач. Жанчыны майго краю» і «Духоўная спадчына малой радзімы».
– Ідэй заўсёды шмат. Штораз абмяркоўваю іх з калегамі, – заўважае Валянціна Анкудзімаўна.
Адпачынак для кіраўніка – паездкі да блізкіх, гістарычная літаратура, інфармацыйна-аналітычныя тэлеперадачы.
За 41 год у педагогіцы Валянціну Мітрафанаву не раз адзначалі ўзнагародамі раённага, абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў. Чарговая ацэнка – партрэт дырэктара ЦДМ занесены на раённую Дошку гонару.
– Гэта заслуга ўсяго калектыву. Свой унёсак зрабіў кожны: ад тэхнічных работнікаў да намесніка дырэктара, – падкрэслівае Валянціна Анкудзімаўна. – Са мной працуюць людзі, улюбёныя ў сваю справу. Мы не стаім на месцы, працягваем развівацца, імкнёмся да найлепшага.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.