Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Салдатам Савецкай арміі Вадзім ЛАЎРЫНОВІЧ калясіў па Венгрыі. Працаўніком калгаса імя Кутузава (цяпер ААТ «Дрыгучы») аб’ездзіў усю Беларусь, бываў у Расіі, Латвіі, ва Украіне. Апошнія сем гадоў заняты вадзіцелем школьнага аўтобуса. Яго пасажыры – выхаванцы Туркоўскай БШ.
На КамАЗе па Венгрыі
Для кожнага ёсць сваё месца. Для Вадзіма Лаўрыновіча – за рулём. Любіць быць у дарозе, назіраць за навакольнымі пейзажамі, рухацца наперад. Прафесія экскаватаршчыка, якую атрымаў у юнацтве ў Друйскім СПТВ-39, засталася ў дыпломе. Катэгорыя «С», што з’явілася ў вадзіцельскіх правах пасля вучобы ў Шаркаўшчынскай аўташколе ДТСААФ, аказалася вельмі дарэчы.
– Да арміі адвучыўся і працаваў трактарыстам у калгасе імя Кутузава. У 1980-м пайшоў служыць. Трапіў у Венгрыю ў інжынерна-сапёрны ўзвод, які абслугоўваў і ахоўваў склады ваеннай тэхнікі, – расказвае сваю біяграфію Вадзім Генадзьевіч. – Там КамАЗам кіраваў. Вазіў тэхніку, запчасткі. Усю краіну аб’ездзіў. І цяпер у памяці роўныя дарогі, чарапічныя дахі дамоў, утульныя гарады.
Вяртацца да грамадзянскага жыцця не спяшаўся. Мінулі два гады тэрміновай службы – стаў вольнанаёмным і працягваў калясіць на КамАЗе па Венгрыі. Думаў застацца на пастаяннае месца жыхарства. Планы змянілі сямейныя абставіны. Не стала бацькі, родны брат якраз служыў, маці засталася адна. Прыехаў да яе ў роднае Галінова, уладкаваўся на працу ў калгас.
Доўгія лёгкія кіламетры
Ваенны КамАЗ змяніў менш габарытны ГАЗ-52. За ім – ГАЗ-53. Зерне, гравій, торф, аўтамабільныя запчасткі, будаўнічыя матэрыялы… Разнастайныя грузы месціліся ў кузаве. Маршруты пралягалі праз Беларусь, Расію, Літву, Украіну.
– Беларусь усю аб’ездзіў, нават цяпер назаву адлегласць ад аднаго горада да другога, – усміхаецца кіроўца. – Даехаў і да Вільнюса, і да Масквы, і да Санкт-Пецярбурга. Самы доўгі рэйс – у Івана-Франкаўскую вобласць на Украіне – доўжыўся тыдзень і складаў 1,2 тысячы кіламетраў у адзін бок. Маладому ў дарозе было цікава і лёгка. Машына не падводзіла.
Аднойчы паломка ўсё ж здарылася. Прыехаў у Пінск за будаўнічымі матэрыяламі – «пасыпалася» каробка перадач. Сам яе перабраў і прывёў у парадак.
Быў на шляху вадзіцеля прыпынак даўжынёй у два гады, калі давялося займацца будаўнічымі клопатамі ў гаспадарцы. Клаў на фермах падлогу, выконваў рамонтныя работы. Рукі былі заняты справай, а думкі – дарогай. Цягнула за руль. Ад кузава да рухавіка сабраў ЗІЛ-130 – і зноў у шлях.
Дзесяць гадоў быў Вадзім Лаўрыновіч у кагорце камбайнераў. Убіраў травы і зерневыя, забяспечваў тысячныя намалоты. Завяршалася ўборачная – перасаджваўся ў ЗІЛ. Тая машына і цяпер на хаду.
У спадарожніках дысцыпліна і працавітасць
Камфортна адчувае сябе Вадзім Генадзьевіч за рулём школьнага аўтобуса.
– Ідзе мякка, сядзенне зручнае. Паломкі, на жаль, здараюцца. Пакуль аўтобус на рамонце, мне не па сабе. Перажываю, настрой псуецца, – прызнаецца кіроўца.
Любому вадзіцелю важна браць у дарогу дысцыпліну і ўважлівасць. Тым больш, калі твае пасажыры – дзеці. Таму да кіроўцаў школьных аўтобусаў патрабаванні асабліва строгія. Нават па-за межамі населенага пункта хуткасць не павінна перавышаць 60 км/г. Дапускаеш парушэнне за рулём уласнага аўто – рызыкуеш застацца без работы. Вадзіму Генадзьевічу пра гэта нагадваць не трэба.
Быць упэўненымі і ўважлівымі за рулём вучыў сваіх дзяцей, для якіх стаў першым інструктарам па кіраванні. Сын Дзмітрый, дочкі Ганна і Лія выраслі адказнымі і працавітымі. Наведваюцца ў Дрыгучы да бацькоў, дапамагаюць па гаспадарцы. Клопатаў нямала: дзве каровы, свінні, трусы, куры, агароды. Спрашчаюць працу на зямлі ўласны трактар, да якога маюцца прычэп, касілка, саджалка, капалка. Разам з дзядулем ахвотна завіхаюцца ля тэхнікі ўнукі.
На работу і дадому Вадзім Генадзьевіч едзе разам з жонкай Людмілай Сяргееўнай. Яна настаўнічае ў Туркоўскай школе.
Штодня ў вадзіцеля школьнага аўтобуса чатыры рэйсы. Два раніцай і два пасля заняткаў. У першы адпраўляецца ў 6.30. Праязджае ў дзень 101 кіламетр. Заўважае, што гэта мала. Ёсць з чым параўнаць. Аднак рады сваім маршрутам. Галоўнае, каб аўтобус са строю не выходзіў і было каго вазіць.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.