30 Апреля 2026

В Миорском ТЦСОН прошел мастер-класс «Кветкі Перамогі»

gazeta
  • 8558


Блакіт мірнага неба, чырвоная зорка, яблыневая квецень знайшлі адлюстраванне на перніках, якія распісвалі наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН падчас майстар-класа «Кветкі Перамогі». Падобныя мерапрыемствы напярэдадні 9 мая сталі тут традыцыяй.

Каштоўнасць жыцця пад мірным небам падкрэсліла загадчык аддзялення Таццяна Шульга, звяртаючыся да ўдзельнікаў майстар-класа. Матэрыялы для творчай справы загадзя падрыхтавала валанцёр Ксенія Маскаленка.

– Гэта ўжо пяты майстар-клас па роспісе пернікаў, прымеркаваны да Дня Перамогі, – заўважае майстрыца. – Ідэі афармлення не паўтараюцца. На гэты раз прапаноўваю два варыянты перніка-паштоўкі, таксама ўдзельнікі могуць праявіць сваю фантазію. Для мяне сімваламі перамогі з’яўляюцца чырвоная зорка і яблыневая квецень, іх адлюструем на перніках.

Сярод удзельнікаў майстар-класа як навічкі, так і тыя, хто распісвае пернікі не ўпершыню. Творчая справа захапіла ўсіх. Спатрэбілася каля гадзіны, каб у кожнага атрымалася свая прыгожая і смачная віншавальная паштоўка.

– Першы раз пернікі распісваю, захапляльны працэс, – дзеліцца Наталля. – Вынікам задаволена. Будзе падарунак для сына.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял аўтара.
← Предыдущая

Норматив расходов по транспортной деятельности ИП

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]