Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Общество: Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
У Беларусі ўсяго тры музеі, прысвечаныя хлебу. Адзін з іх нядаўна з’явіўся ў аграгарадку Язна па ініцыятыве загадчыка мясцовай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Уладзіміра Пашковіча. Экспазіцыя «Ад збожжа да каравая» знаёміць са шляхам, які праходзіць наліты колас, перш чым трапіць на стол духмяным боханам. Афіцыйнае адкрыццё музея чакаецца ў красавіку.
– Музейная экспазіцыя задумвалася, каб даваць людзям уяўленне, адкуль хлеб на стале. Раскажам, з чаго ён пачынаецца, як ствараецца, чаму так шануецца, – дзеліцца загадчык Язненскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Уладзімір Пашковіч і разважае: – Чаму ў нас з даўніх часоў такія трапяткія адносіны да хлеба? Яму прысвечаны крылатыя выразы: «хлеб – усяму галава», «хвала рукам, што пахнуць хлебам», «дзе гаспадар ходзіць – там і хлеб родзіць». Здаўна хлебам-соллю сустракалі гасцей.
Мы ў будынку былой Язненскай бальніцы. Дамаўляючыся пра сустрэчу, уяўляла сабе адзін пакой з экспанатамі. Аказалася, іх тры плюс падсобныя памяшканні. Атмасфера сялянскай хаткі ахутвае з парога, і гэтае адчуванне не пакідае на працягу ўсёй экскурсіі. Чыста і ўтульна, хочацца зняць абутак. Асцярожна ступаючы, абыходжу вязаныя дыванкі. Першы пакой – гасцёўня, дзе на фотапаперы выява Уладзіміра Пашковіча. Побач каравай і надпіс, які сведчыць, што хлеб – ад Пятровіча. Тут жа выстава работ мясцовых майстроў.
– Калі гаспадыня пячэ хлеб, ёй трэба чымсьці займацца, – гаворыць гаспадар музея. – Гэта можа быць рукадзелле: вышыўка, вязанне кручком, работы з саломкі. Лялькі з капрону – справа рук умеліцы Таццяны Кулянок. Шыльдачку с саламянымі літарамі зрабіла Тамара Аляксандраўна Касатая.
Асаблівы экспанат – карціны, вышытыя паеткамі. Вее цеплынёй ад работ маці Уладзіміра Пашковіча, якой ужо няма.
Працяг чытайце ў раённай гезеце (№ 24 ад 24 сакавіка).
Алена ВАРОНІНА.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.