Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
На сустрэчу з вучнямі Дзісненскай школы імя М. Кузьміна завітаў старшы трэнер па тайландскім боксе Наваполацкай СДЮШ АР «Алімп»
Пётр ХАМЯНОК са сваімі выхаванцамі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта ШАГ згодна з тэмай «Радзіма мая Беларусь у асобах. Ад вясёлых стартаў – да алімпійскіх вяршынь».
Госць расказаў пра трэнерскую работу, пра якасці характару, якія выхоўвае ў чалавеку тайландскі бокс, прачытаў уласны верш пра сутнасць трэнерскай працы, пра дасягненні сваіх выхаванцаў. Звярнуў увагу на тое, што ў нашай краіне ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця моладзі ў розных накірунках, у тым ліку спартыўным. Заклікаў займацца спортам, весці здаровы і актыўны лад жыцця, адмаўляцца ад любых прапаноў незаконнага характару і быць годнымі грамадзянамі сваёй Радзімы.
Падтрымала трэнера выхаванка Таццяна Аксяновіч, майстар спорту, выпускніца Завуццеўскай школы. Лічыць, што сілу і спрыт трэба накіроўваць на добрыя справы, а дасягнуць сваёй мэты магчыма толькі праз упартую працу. Пажадала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці, каб прыносіць карысць роднай Беларусі, праслаўляць яе сярод іншых краін. Расказала Таццяна Генадзьеўна пра свае перамогі на спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Вучні з цікавасцю разглядалі кубкі, медалі, граматы.
Прадэманстравалі свае ўменні юныя баксёры, якія ўжо даволі высока ацэнены на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Адказвалі на шматлікія пытанні аўдыторыі, далі прымерыць баксёрскія пальчаткі.
Падчас сустрэчы абмеркавалі становішча Беларусі ў сусветным спартыўным грамадстве, адзначылі дасягненні беларускіх спартсменаў на II гульнях СНД. Праз інтэрактыўную віктарыну школьнікі ўзбагацілі свае веды пра спартыўнае жыццё краіны і выдатных беларускіх спартсменаў.
Алена Красоўская, намеснік дырэктара па выхываўчай рабоце.
Фота прадаставіла аўтар.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.