Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
Официально: КГК организует прямую линию по вопросам медицинской помощи
Профилактика: С 13 по 15 ноября на Миорщине ГАИ проведет профилактические мероприятия
Молодежь: Финал конкурса «SuperПРОФИ-2026» пройдет в Минске 11–13 ноября

(Працяг. Пачатак частка 1, частка 2, частка 3).
Я хацела ў педвучылішча паступаць пасля сямі класаў, а дырэктар школы адгаварыў: «Ты ж добра вучышся, скончыш 10 і паступіш».
Але так жыццё склалася, што я 10 скончыла і ўрэшце ў педвучылішча не паступіла. Была паступіўшы ў Маскву, у Лінгвістычны інстытут, на нямецкую мову. Вучоба ішла паспяхова. Але я ўжо была замужам, нарадзіўся другі сынок – і пасля двух курсаў вучобу я кінула. Можа, і дарма – але што цяпер пра гэта думаць? Прафесійныя навыкі адточвала на розных курсах павышэння кваліфікацыі, шмат чытала прафесійнай літаратуры, часопісаў. Адпрацавала восем гадоў настаўніцай пачатковых класаў, шмат гадоў – піянерважатай. А піянерважатых, па завядзёнцы, часта ставяць на замену па розных прадметах. І моваведаў замяняла, і матэматыкаў, і географаў – урэшце, стала ўніверсалам! Гэта вельмі спатрэбілася, калі пачала працаваць у Мілашоўскай школе. Тут вяла групу падоўжанага дня. Шматфункцыянальная задача! Трэба вучням і хатняе заданне дапамагчы выканаць (а гэта розныя прадметы), і фізкультхвілінкі арганізаваць, і за- няць дзяцей у вольны час. Спачатку не ўяўляла, як да гэтай працы падступіцца. Але ж і свой досвед рознабаковы мела, і Марыя Міхайлаўна Смулька, якая таксама вяла групу, памагла планамі на першым часе – так і справілася.
З Леанідам Максімавічам мы пражылі семдзесят чатыры гады. Улетку не стала майго Лёнечкі... Яблынька на нашым панадворку як знала, што гаспадар згасне – засохла напрадвесні. Ён апошнія месяцы дужа хварэў, даглядала яго. Нялёга даводзілася, гэта ж хворы чалавек: і ўначы ўстаць трэба, і ўсё прынесці, падаць. Але я неяк і стомы не адчувала. Я б і далей за ім хадзіла, абы жыў. Ды засталася адна. Сям'я вялікая, клічуць да сябе і сыны, і ўнукі. Але я вырашыла: пакуль дні доўгія, пабуду на сваёй сядзібе ў Ідолце. Сацыяльны работнік наведваецца – Алена Захарэнь, мая залатая памочніца; людзі не забываюцца. Бліжэй да зімы буду думаць, што рабіць.
Пражылі мы душа ў душу. Усім так жадаю. Дык гэта мы жанатыя семдзесят чатыры гады былі, а знаёмыя куды больш. Вучылася ўжо ў старэйшых класах, і неяк дзяўчаткі кажуць: «Ну, Галя, да нас у школу прыязджае малады настаўнік, гэта табе ўхажор будзе!»
А я раптам кажу: «Калі будзе Лёня і па бацьку Максімавіч – дык можа і падружу. А не – дык не». Гэта ж трэба было так сказаць дадумацца, усё жыццё дзіўлюся! Як знала.
Ажаніліся мы ў 1952 годзе. Праз год нарадзіўся старэйшы сын Геначка. Усяго ж у нас чацвёра сыноў, дзесяць унукаў, шаснаццаць праўнукаў і адна прапраўнучка, ёй ужо восем гадоў.
Леанід Максімавіч вучыўся завочна, працаваў настаўнікам пачатковай школы. Пасля арміі працаваў інструктарам райкама камсамола, тады старшынёй сельсавета, намеснікам дырэктара саўгаса, вызваленым сакратаром парт- арганізацыі... Сям'я пераязджала з месца на месца, бо Леаніда Максімавіча пераводзілі ў сувязі з працай. Ну і я за ім, як нітачка за іголачкай – а як інакш.
Працавала ў адзінаццаці школах – Туркова, Цвеціна, Паташня, Фурсы, Кублішчына, Мілашова... Усюды старалася і ўсюды ўсё атрымлівалася. Мне цікава было шукаць новае, незвычайнае штосьці зладзіць. Неяк на Дзень народзінаў піянерскай арганізацыі ладзілі касцёр. Папрасіла настаўніка хіміі даць розных рэактываў, каб шугала рознакаляровае полымя. Незабыўнае было відовішча!
Як была піянерважатай у Туркоўскай СШ, стварыла піянерскі атрад з дарослых. Яны праяўлялі свае таленты: адна школьная тэхнічка ўзялася весці гурток па вышыванні, адна настаўніца пускала да сябе дамоў на ўрокі па дамаводстве, вучылі дзяўчат гатаваць. Тады ўсе вырошчвалі кукурузу – і палолі і палівалі. Адзін год мы ў сваёй школе такую кукурузу выгадавалі, што нас у прыклад усяму раёну ставілі!
Былі і складаныя моманты. Згадаю адзін. Капалі калгасную бульбу. Хлопцы як пачалі дурэць – налавілі жаб ды за кіршэнь дзіўчатам запіхваць. Тыя ўцякаюць, верашчаць. Бачу, ужо і да мяне гатовыя з жабай падабрацца. Я тады кажу дзяўчатам: «А што гэта вы ўцякаеце? Давайце мы самі жаб наловім ды ім за кіршэнь напхаем!»
Хлопцы былі дужа ўражаныя, што я нібыта жаб не баюся, і кінулі дзяўчат страшыць. Пра мяне як пра неверагодна смелую настаўніцу пагудка пайшла. І толькі я сама ведала, што жаб я баюся як агню – толькі дзе ж ты прызнавацца будзеш!
Дзе б я ні працавала, усюды першы дзень – новенькая, а назаўтра – свая. Добрымі да мяне былі людзі, і я старалася быць добрай да людзей. Не любіла ні слухаць, ні перадаваць чуткі ды плёткі, працавала з душой. У самой чатыры сыны, за ўсіх перажывала – дык і бацькоўскія перажыванні разумела, і з павагай ставілася да іх. Дзе магла, дапамагала парадай, ведамі. Я дужа люблю дзяцей, і малых, і старэйшых. Без гэтага ў настаўніцкай працы ніяк. Дужа хутка сэрца расходуеш, калі сваю справу любіць не будзеш. Каб я наноў пачынала сваё жыццё ў настаўніцтве, хацела б яшчэ больш даваць увагі і любові людзям, сваім вучням.
Працяг будзе.
Гутарыла Алена МАСЛА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.