23 Мая 2018

В Турковской школе 10 лет действует научное общество "Поиск"

gazeta
  • 378

 У Туркоўскай школе дзейнічае вучнёўскае навуковае таварыства “Пошук”. Сёлета яму дзесяць год. У скарбонцы поспехаў 54 работы. На чарговай канферэнцыі, якая прайшла ў форме фестывалю, школьнікі выступілі з новымі даследаваннямі. Тэмы выбіралі па сваіх інтарэсах.

ПРА цікавыя факты з самалётабудавання і важнасць авіяцыя для чалавецтва расказваў у даследаванні “Гісторыя сучаснай авіяцыі” Захар Аўчыннікаў. У мінулым годзе на раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Мае першыя крокі ў навуку” ён атрымаў дыплом І ступені за работу “Баявыя машыны: ад мінулага да сучаснага”. Захар марыць стаць ваенным інжынерам і ўжо назапашвае веды.


Чацвёртакласнікі Ульяна Лапіцкая, Віка Гарбатава, Даша Пушкарова і Жэня Граковіч падрыхтавалі выступленне з элементамі тэатралізацыі. Для даследавання “Роля кальцыю ў арганізме чалавека” правялі анкетаванне, сустрэліся з фельчарам Туркоўскай амбулаторыі. Расказвалі пра карысць малочных прадуктаў і пацвердзілі гэта самастойна праведзенымі доследамі.


РАБОТУ па тэме “Каардынатная прамая” прадставіла Віка Гарбатава з 6 класа. Году малой Радзімы прысвяцілі даследаванне “Назвы месяцаў у роднай старонцы” Віка Стома і Паліна Гудак. У аснове—апора на жыццёвы вопыт, уласныя назіранні, анкетаванне на веды пра гісторыю паходжання назваў месяцаў. Анастасія Няпомняшчая зацікавіла выступленнем “Тапаніміка Дрыгуцкага краю”. Звесткі правераныя, новыя, раней не агучаныя. Пра рамёствы беларусаў расказваў шасцікласнік Арцём Паніжнік. Ураджайнасць морквы ў залежнасці ад гатунку даследавала Паліна Цырыліс. Параіла выбіраць “Шантанэ”.


ЯК у чарговы раз паказала канферэнцыя, навукова-даследчая дзейнасць развівае інтэлект і пашырае кругагляд школьнікаў, станоўча ўплывае на эмацыянальны і псіхалагічны стан, падмацоўвае ўпэўненасць у сабе і спрыяе камунікабельнасці. Расце ўзровень работ. Прыемна адзначаць, што вучні сапраўды валодаюць тэмай, смела адказваюць на пытанні, разважаюць. Побач з імі вопытныя настаўнікі, якія заўсёды падтрымаюць, дапамогуць, накіруюць.

Тамара РАВЕЦКАЯ, намеснік дырэктара

па вучэбнай рабоце Туркоўскай школы.

← Предыдущая

Лучшие санитарные дружины Миорщины

Назад к списку
Следующая →

Ваня имеет шанс вылечиться!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]