Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Дыскатэкі ў сельскім клубе адышлі ў нябыт? Калі і так, то не паўсюль. Кожную пятніцу ля Ідолтаўскага СК паркуюцца аўтамабілі, з адчыненых акон клуба гучаць хіты 90-х і нулявых, а на танцполе, як кажуць, яблыку няма дзе ўпасці. І гэта не адзінае, чым вабіць сельская ўстанова культуры.
– Шчыра кажучы, я і сама здзівілася, калі на дыскатэкі стала столькі людзей збірацца. Прычым у большасці гэта міярчане ва ўзросце 30+, – гаворыць загадчык установы Эдзіта Філіпава. – Танцуем пад музыку 90-х і нулявых. Аўдыторыі падабаецца. Улічваю просьбы, выбіраючы кампазіцыі. Падчас адной з дыскатэк праводзілі конкурс на найлепшы вобраз у стылі 90-х гадоў.
Вечарам у суботу праходзяць дыскатэкі для дзяцей. Малыя таксама прыходзяць, але, як заўважае загадчык, іх больш вабіць бясплатны Wi-Fi , чым танцы. Між тым для дзяцей і падлеткаў у клубе дзейнічаюць творчыя гурткі: танцавальны, вакальны і тэатральны.
– На жаль, з кожным годам дзяцей у месцейку ўсё менш, з узростам у іх страчваецца цікавасць да ўдзелу ў канцэртах і іншых творчых мерапрыемствах, – адзначае суразмоўніца. – Зацікавіць малых імкнецца мясцовы бібліятэкар Валянціна Цярэшка. Часта працуем з ёй у тандэме.
Нядаўна культработнікі праводзілі свята вуліцы Маладзёжнай. Для яе жыхароў падрыхтавалі вясёлыя забавы і конкурсы, разам спявалі добра знаёмыя песні. Прыемныя сюрпрызы чакалі гаспадароў, якія клапоцяцца пра парадак і эстэтыку на сваіх сядзібах. У іх ліку Іван і Ганна Ластоўскія, Міраслаў і Ганна Паўлюканцы, Мікалай і Лідзія Кляўцовы, Ганна Конах, Васіль і Таццяна Грыгор’евы, Віктар і Раіса Бунты, Таццяна Бурак. Адзначылі самую старэйшую жыхарку вуліцы Тамару Ільінічну Зінкевіч. Падобнае да вясёлых суседскіх пасядзелак свята расцягнулася на некалькі гадзін.
Адметныя сямейныя даты і святы вяскоўцы нярэдка адзначаюць у мясцовым клубе. Арэнда залы – паслуга, запатрабаваная круглы год.
Палюбілі ў Ідолта аэробіку. Мясцовыя жанчыны прыходзяць на заняткі ў халады.
– Летам фізічнай нагрузкі хапае на падворку і ў агародзе, пасля вяртаемся да трэніровак. Адной з удзельніц больш за 70 гадоў, займаецца з вялікім энтузіязмам, – заўважае Эдзіта Філіпава. – Прыемна бачыць зацікаўленасць і актыўнасць сяльчан. Радуюць іх водгукі пра мерапрыемствы. Напрыклад, пасля свята на Маладзёжнай шмат добрых слоў прагучала. Гэта надае імпульс у любімай справе.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.