Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проведет в Миорах прием граждан
Официально: Анатолий Сивко проведет прием граждан в Дисне
Происшествия: Оршанская милиция задержала подозреваемых в краже
Общество: Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
У вучняў яшчэ цэлыя тры тыдні адпачынку, у педагогаў на фінішы водпуск, школы падрыхтаваліся сустракаць навучальны год. Пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі павінны быць зацверджаны не пазней за 20 жніўня. У Сіцькоўскай БШ камісію чакаюць 11 жніўня.
– Мы гатовы да новага навучальнага года, – адзначае дырэктар Аксана Шараг і расказвае пра выкананы аб’ём работ: – На сто працэнтаў справіліся з прадпісаннем санітарнай службы: замянілі змяшальнікі на харчаблоку і ў прыбіральнях, абнавілі напольнае пакрыццё ў калідоры дашкольнай групы. Лінолеум на суму 1 942 рублі і шэсць змяшальнікаў коштам у 632 рублі набылі за бюджэтныя сродкі. З пазабюджэтнага фонду выкарысталі 278 рублёў на фарбу.
Прыводзіць школу ў парадак пачалі адразу пасля выпускнога. Акрамя вышэйуказаных работ пафарбавалі падлогу ў кабінеце гісторыі, спартыўнай зале, памяшканні бібліятэкі, гардэробных; асвяжылі колер вулічнага гульнёвага абсталявання і лавачак, пляцоўкі для вывучэння правіл дарожнага руху. Правялі атынкоўку і бетаніраванне фасада будынка школы. Адрамантавалі альтанку на тэрыторыі, напольнае пакрыццё ў гульнёвым памяшканні дашкольнай групы.
– Работы выконвалі ўласнымі сіламі, – заўважае Аксана Дзмітрыеўна. – Усё зроблена рукамі загадчыка гаспадаркі Георгія Ціхановіча, рабочых Пятра Пазіка і Сяргея Ліманоўскага, тэхработнікаў Кіры Капыльскай і Святланы Шымуковіч. Аператыўна і якасна з касметычным рамонтам харчаблока справілася повар Таццяна Карніцкая. У пачатку ліпеня ўсе работы былі завершаны.
Гэтае лета дадае клопатаў з абкосам тэрыторыі, падкрэслівае дырэктар. Шчодрыя дажджы спрыяюць імкліваму росту травы, і рабіць «стрыжку» даводзіцца ў разы часцей. Таму вельмі дарэчы новы трымер ад ААТ «Мікалаёўскі». Такі падарунак атрымалі на завяршэнне 2024-2025 навучальнага года. Таксама ў канцы мая з’явіўся новы кухонны інвентар у харчаблоку, які закупіў аддзел па адукацыі райвыканкама. У студзені атрымалі ад яго новы камп’ютар для настаўніцкай.
Дзень ведаў ва ўстанове сустрэнуць трое першакласнікаў. Выпускнога дзявятага класа ў новым навучальным годзе не будзе. Першы званок у Сіцькоўскай школе сёлета юбілейны. Упершыню ён прагучаў 1 верасня 1985 года.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.