03 Ноября 2026

Участницы молодежного женского форума с Миорщины поделились впечатлениями

gazeta
  • 3376

 

200 прадстаўніц розных сфер дзейнасці сабраў моладзевы жаночы форум «Формула жаночага шчасця» ў Віцебску. Пацікавіліся ўражаннямі ва ўдзельніц з Міёршчыны.

Анастасія ГРЭЦКАЯ, эканаміст па планаванні планава-эканамічнага аддзела ТАА «Металапракатная кампанія»:

– Абмяркоўвалі тры тэмы: прыгажосць, жаночае здароўе, мацярынства. Лайфхакамі па доглядзе за сабой дзяліліся спецыялісты б'юці-сферы. Буду прымяняць на практыцы парады па нанясенні базавага макіяжу. Цікава было назіраць, як стылісты падбіраюць адзенне для добраахвотніц з залы. Шмат карыснай інфармацыі пра жаночае здароўе прагучала ад урачоў. Асабістым вопытам, як сумяшчаць сям'ю і кар'еру, дзяліліся шматдзетныя маці. Форум атрымаўся цікавым, пазнавальным, пакінуў станоўчыя ўражанні.

Таццяна МАРОЗ, выхавацель дзіцячага сада № 1:

– Найбольш цікавай для мяне стала тэма прыгажосці і догляду за сабой. Спікеры падзяліліся слушнымі і даступнымі парадамі. Актуальны напамін для кожнай жанчыны – сачыць за сваім здароўем, перыядычна наведваць урача. Уразілі выступленні жанчын, якія расказвалі свае гісторыі мацярынства і паспяховасці. Адна з выступоўцаў – шматдзетная маці і бізнес-вумен – нагадала пра ўменне любіць сябе і размяркоўваць абавязкі як на рабоце, так і дома. Добра было б, каб падобныя мерапрыемствы ла-дзілі для мужчын. Каб нагадвалі ім пра важнасць быць бацькам, сем'янінам і апорай для блізкіх.

Марына АХАЦІНСКАЯ, медсястра ЦРБ:

– Цікавае мерапрыемства, актуальныя тэмы, станоўчыя ўражанні. Многае з таго, пра што гаварылі спікеры, вядома. Аднак гэтыя простыя ісціны важна нагадваць. Як медык, разумею і падтрымліваю рэкамендацыі для кожнай жанчыны сачыць за сваім здароўем, праходзіць медагляд. У маёй асабістай формуле жаночага шчасця на першым месцы сям'я. Разам з тым згодна, што жанчына не павінна цалкам растварацца ў сямейных клопатах, што трэба абавязкова знаходзіць час для сябе. Форум праходзіў упершыню. Калі стане традыцыйным, цікава было б зноў прыняць удзел.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Миорчанин Максим Мацюсь на «SuperПРОФИ-2026»

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]