02 Августа 2023

Ствараюць камфорт і ўтульнасць жыллёва-камунальная служба Міёршчыны

gazeta
  • 594

 Надвор’е ў доме ў значнай ступені залежыць ад работы камунальнай службы. Камфортная тэмпература паветра, вада ў кране, спраўная каналізацыя. Пра гэтыя даброты забываемся, пакуль усё ў парадку. Варта парушыць хаця б адзін з гэтых складнікаў – утульнасці і спакою як ні бывала. У многім ад камунальных паслуг залежаць паспяховае развіццё рэгіёна, дабрабыт людзей, іх здароўе, працаздольнасць і стабільнасць у грамадстве. Як жыллёва-камунальная служба Міёршчыны павышае іх якасць, спраўляецца з захаванасцю і ўтрыманнем жыллёвага фонду, прааналізавалі на пасяджэнні райвыканкама.

Дырэктар УП ЖКГ Міёрскага раёна Ігар Войтаў у ліку асноўных паслуг агучыў тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, бягучы рамонт будынкаў і збудаванняў і капітальны – жылых дамоў, а таксама цеплазабеспячэнне, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

Тэхнічнае абслугоўванне мае на ўвазе падтрыманне ў спраўным стане канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм, падрыхтоўку жылля да ўмоў вясенне-летняга і асенне-зімовага перыядаў. У зоне адказнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі 181 дом агульнай плошчай звыш 116 тысяч м2 і адзін інтэрнат у 2,1 тысячы м2. З іх 65 эксплуатуюцца да 30 гадоў, 41 – ад трыццаці да пяцідзесяці і 75 – звыш пяцідзесяці гадоў. Цэнтральным ацяпленнем забяспечаны 39 % жылля, халодным водазабеспячэннем – 46 % і цэнтральным гарачым – 42 %.

У шматкватэрных дамах 194 пад’езды, тэхнічным абслугоўваннем якіх займаюцца шэсць работнікаў. У зоне іх адказнасці спраўнасць канструкцый і інжынерных сістэм. Для гэтага ацэньваюць тэхнічны стан жыллёвага фонду, папярэджваючы інтэнсіўнае зношванне, ліквідуючы пашко- джанні. Бягучы рамонт робяць планавы і пазапланавы.

Летась на выкананне бягучага рамонту было выдзелена 23,9 тысячы рублёў, сродкі асвоены ў поўным аб’ёме. Сёлета выдаткавана 121,2 тысячы рублёў, у тым ліку на рамонт жыллёвага фонду, аднаўленне інтэрната па вуліцы Дзяржынскага ў Міёрах, на рамонт вёскі Горкі, дахаў і шматкватэрных дамоў. Многае ўжо зроблена.

Цяпер набываюць новы выгляд фасады дамоў № 43 і 45 па вуліцы Камуністычнай, па суседстве па Камуністычнай, 41 рамантуюць цокаль. Вядзецца рамонт пад’ездаў за кошт сродкаў жыхароў. Летась аднавілі дзесяць адзінак на суму 14,06 тысяч рублёў. Сёлета ў планах яшчэ сем, за першае паўгоддзе справіліся толькі з адным, з жыхарамі яшчэ аднаго заключаюць дагаворы.

 Горшая сітуацыя з капітальным рамонтам жыллёвага фонду. Рашэннем аблвыканкама раёну даведзена заданне па ўводзе агульнай плошчы ў 1,602 тысячы м2. Для гэтага выдзелена звыш 576 тысяч рублёў. Тым не менш, згодна з дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак» на 2021-2025 гады, штогадовы ўвод агульнай плошчы павінен быць удвая большым.

Пра стабільнасць работы ЖКГ сведчыць цяпло ў дамах. На абслугоўванні 45,9 кіламетра цепласетак, патрабуе замены на папярэдне ізаляваныя трубы 13,1 кіламетра. Летась памянялі звыш 2,4 тысячы метраў пагонных, сёлета неабходна яшчэ 900 м. Акрамя на- дзейнасці цеплазабеспячэння гэта зніжае выдаткі і эканоміць паліўна-энергетычныя рэсурсы. Напрыклад, за студзень – чэрвень па прадпрыемстве яны зменшыліся на 7,58 %.

Да пачатку ацяпляльнага сезона неабходна зрабіць многае. Ужо адрамантавана абсталяванне і праведзена дыягностыка катла на шчапе на кацельні Паўночнай у Міёрах, у Язненскай школе дадзены дазвол на эксплуатацыю на год. Цяпер ідзе рэгуліроўка абсталявання ў індывідуальных цеплавых пунктах жылфонду.

У абавязках камунальнікаў таксама санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, што мае на ўвазе мыйку вокнаў і ўборку пад’ездаў, падвалаў і гарышчаў. Гэтым заняты чатыры супрацоўнікі.

Сіламі жыллёва-камунальнай службы абсталявана 19 кантэйнерных пляцовак, наладжаны паасобны збор цвёрдых камунальных адходаў. Ім ахоплена 94,3 % насельніцтва ў Міёрах, 82,6 % – у Дзісне, і 67,1 % – у астатніх населеных пунктах.

Адказваюць камунальнікі і за пустое жыллё, на іх балансе 41 такі аб’ект. Падчас абследавання была выяўлена неадпаведнасць двух санітарным і тэхнічным нормам – іх неабходна знесці.

У апошнія гады тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі залежаць ад росту даходаў насельніцтва і зніжэння выдаткаў на іх аказанне. За першае паўгоддзе эканомія склала 40,59 тысяч рублёў. У гэтым зацікаўлены кіраўнікі, паколькі сродкі можа выкарыстаць на павелічэнне заробку супрацоўнікаў і на матэрыяльна-тэхнічнае аснашчэнне сваіх арганізацый і прадпрыемстваў. На 1 чэрвеня абсталяваны прыборамі ўліку цеплавой энергіі ўсе дамы, а ў месцах агульнага карыстання замяняюць старыя асвятляльныя прыборы на энергаэфектыўныя з сістэмамі аўтаматыкі. У працэс энергазберажэння і павышэння эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў у жыллёвым фондзе для фарміравання беражлівых адносін уцягваюць і насельніцтва, бо гэта не толькі эканомія асабістых сродкаў, але і ўдзел у забеспячэнні энергетычнай бяспекі краіны.

Сёлета ў Рэспубліцы Беларусь зацверджана сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва, у тым ліку і ў галіне ЖКГ. За першае паўгоддзе на Міёршчыне выканалі наступныя: па норме забеспячэння вадой не менш за 140 літраў у суткі на чалавека, у тым ліку не менш за 70 – на гарачае водазабеспячэнне ў дамах з цэнтральным водаправодам; па норме ацяплення жылых памяшканняў не менш за 18 градусаў Цэльсія; па норме тэмпературы гарачай вады не менш за 50 градусаў; па ўдзе- льнай вазе асветленых вуліц – 95 % пры плане не менш за 85 %; па ўдзельнай вазе вуліц з удасканаленым пакрыццём – 62 % пры плане не менш за 60 %; па штодзённым графіку падачы гарачай вады.


Алена ВАРОНІНА.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Куды на падводнае паляванне скіравацца

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]