Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Каждый ребенок нуждается в маме, отце, семье. Но иногда по воле судьбы оно остается без тепла и любви тех, кто дал ему жизнь. В таком случае заботу о сироте берет на себя государство. Вместе с тем даже лучшее общежитие, детский дом с самыми прекрасными нянями и педагогами не дадут того, что дают родители – пример, как семья создается и существует. В нашей стране для этого предусмотрены такие семейные замещающие формы обустройства сирот, как опека, приемная семья, детский дом семейного типа. Причем две последние формы - приемного родительства -имеют статус профессии. Что это означает?
Кожнае дзіця мае патрэбу ў маме, бацьку, сям’і. Але часам па волі лёсу яно застаецца без цяпла і любові тых, хто даў яму жыццё. У такім выпадку клопат пра сірату бярэ на сябе дзяржава. Разам з тым нават найлепшы інтэрнат, дзіцячы дом з самымі выдатнымі нянямі і педагогамі не дадуць таго, што даюць бацькі – прыклад, як сям’я ствараецца і існуе. У нашай краіне для гэтага прадугледжаны такія сямейныя замяшчальныя формы ўладкавання сірот, як апека, прыёмная сям’я, дзіцячы дом сямейнага тыпу. Прычым дзве апошнія формы – прыёмнага бацькоўства – маюць статус прафесіі. Што гэта азначае?
Прыёмныя бацькі і бацькі-выхавацелі становяцца работнікамі аддзела па адукацыі. Атрымліваюць заробак, дапамогу на дзіця. З імі заключаюць кантракт або працоўны дагавор, уносяць запіс у працоўную кніжку, ідзе працоўны стаж. У прыёмную сям'ю перадаюць да чацвярых дзяцей, у дом сямейнага тыпу – ад пяці да дзесяці. Малыя знаходзяцца там часова на тэрмін дамовы аб умовах выхавання і ўтрымання.
Зразумела, што не кожны можа ўзяць на сябе такую адказнасць. Гэта высакародная і патрэбная праца, дзякуючы якой малыя атрымліваюць больш клопату і ўвагі, чым у сацыяльнай установе. А хто такія прыёмныя дзеці? Яны растуць, як кветкі скрозь асфальт бяды, непаразумення, адхілення і болю. Болю, які яны панясуць праз усё жыццё, болю, які скраў у іх дзяцінства, прымусіў рана сталець і шукаць адказы на не па гадах дарослыя пытанні.
На Міёршчыне ў двух дамах сямейнага тыпу дзве цудоўныя маці-выхавацелі ўзялі пад крыло адзінаццаць дзяцей-сірот. Сем жанчын у сваіх сем'ях выхоўваюць дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з няпростым лёсам. Для таго, каб стаць прыёмнай маці, кожная праходзіць свой шлях. Няма такога каледжа або ўніверсітэта, які рыхтаваў бы спецыялістаў дадзенага профілю і выдаваў дыпломы з запісам «скончыла курс навучання па спецыяльнасці «прыёмная маці». Але калі б не было ў яе асаблівага прызначэння і спалучэння патрэбных для гэтай няпростай працы якасцяў, нядоўга яна змагла б застацца ў гэтай прафесійнай ролі. Бо так складана вылечыць зраненыя ад страт душы дзяцей.
Прафесія прыёмнай мамы асаблівая. Дзівосным чынам у ёй спалучаюцца прафесіяналізм, разважлівасць і бязмежная любоў да дзяцей. Пры гэтым кожная прыёмная сям'я – унікальная: уласны, уласцівы толькі ёй лад, стыль і спосаб стасункаў і выхавання, дзіцяча-дарослых адносін, звычаі і традыцыі. Цярпенню прыёмных маці няма мяжы! Павольна, паступальна, асцярожна, яны адаграваюць скатаваныя душы дзяцей, даходліва, грунтоўна тлумачаць ім асновы годнага жыцця ў грамадстве, разумных паводзін у школе і доме, настойліва і ўпарта папаўняюць прабелы ў вучобе, самааддана абараняюць ад выбліскаў грамадскага непаразумення, якія часам маюць месца.
Вам, Мамам з вялікай літары, словы падзякі за тое, што дорыце дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзякуй вам за важную штодзённую нястомную працу, бязмежнае цярпенне і душэўную шчодрасць, за тое, што саграваеце дзяцей, якія засталіся без апекі, бацькоўскай любоўю і цяплом роднай хаты. Няхай яны кожны дзень дораць вам нагоду для радасці і гонару, а блізкія атачаюць вас любоўю і ўвагай.
Дзякуй апекунам, якія не пакінулі сваіх непаўналетніх родзічаў, а замянілі ім маці. У раёне ў дзевятнаццаці такіх сем’ях выхоўваюцца дваццаць два дзіцяці. Няхай кожнай з гэтых мам часцей гавораць цёплыя словы любімыя выхаванцы. Хай на тварах свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць у вачах, калі вы разам. Здароўя моцнага і дабрабыту!
Дарагія матулі! Няхай кожны дзень прыносіць вам радасць, мільён усмешак, цяпла і кахання! Няхай усе пачынанні будуць паспяховымі, а дзеці дораць нагоду для гонару. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, росквіту, гармоніі і здзяйснення самых запаветных жаданняў.
Хочацца звярнуцца і да тых маці, якія ў сілу розных прычын страцілі сваіх малых, чые дзеці выхоўваюцца ў замяшчальных сем'ях. Кожны чалавек можа памыліцца. Усвядоміўшы гэтыя памылкі, пераключыце свядомасць на шлях аднаўлення, пастаўце перад сабой мэту вярнуць дзіця і годнымі паводзінамі дакажыце, што можаце быць сапраўднай мамай, бо самае дарагое, што можа
быць у жанчыны – яе сын ці дачка.
Запрашаем да супрацоўніцтва. Інфармацыю па сямейных формах уладкавання дзяцей-сірот, малых, якія засталіся без апекі, можна атрымаць у раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры па тэлефоне 5 93 36.
Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ, спецыяліст СПЦ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.