Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Иногда человек сам себя лишает жизни. Почему так случается? Причины могут быть разные, а последствия непоправимы. Что может быть предвестником трагедии и как ее предупредить, разговариваем с психологом ТЦСОН Зинаидой Ревецкой.
Часам чалавек сам сябе пазбаўляе жыцця. Чаму так здараецца? Прычыны могуць быць розныя, а наступствы непапраўныя. Што можа быць прадвеснікам трагедыі і як яе папярэдзіць, размаўляем з псіхолагам ТЦСАН Зінаідай Равецкай.
– Заўжды балюча, калі чалавек адыходзіць з жыцця. Асабліва цяжка, калі ён пакідае гэты свет добраахвотна. І вельмі страшна, калі па ўласнай волі пазбаўляюць сябе жыцця дзеці і падлеткі, – заўважае Зінаіда Феафанаўна. – Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, самагубства з’яўляецца 13-й па ліку прычынай смерці ва ўсім свеце, а ў Еўропе ва ўзроставым дыяпазоне ад 15 да 35 гадоў займае другое месца пасля дарожна-транспартных здарэнняў. У Беларусі самагубства на чацвёртым месцы пасля сардэчна-сасудзістых захворванняў, новаўтварэнняў і хвароб органаў дыхання. У нашым раёне за мінулы год учынена дзесяць суіцыдаў.
Акрэсліце сацыяльныя катэгорыі, для якіх найбольш характэрна ўчыненне самагубства.
– Самая ўразлівая група – падлеткі. Ім уласціва неўраўнаважанасць, павышаная ўзбу- джальнасць. Гэта крытычны перыяд для развіцця трывожных расстройстваў, парушэння паводзін, дэпрэсій. Часцей схільныя да суіцыду падлеткі з нядобранадзейных сем’яў, у адносінах да якіх учыняецца фізічны ці псіхалагічны гвалт. Таксама ў групе рызыкі маладыя людзі, што ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы, ма- юць псіхічныя расстройствы ці цяжкія хранічныя захворванні. Могуць прывесці да суіцыду канфлікты з равеснікамі і педагогамі, нешчаслівае каханне.
Высокая рызыка суіцыду ў аматараў спіртнога. Алкагалізм мае дачыненне да 25 – 30 % самагубстваў. Сярод моладзі яго «ўнёсак» да 50 %. Працяглае злоўжыванне алкаголем узмацняе дэпрэсію, пачуццё віны і псіхічнага болю, што часта папярэднічае суіцыду. Таксама зніжаюць матывацыйны кантроль над паводзінамі, абвастраюць дэпрэсію і выклікаюць псіхозы наркотыкі.
Могуць прывесці да самагубства афектыўныя расстройствы, невылечныя хваробы. Часам пазбавіць сябе жыцця вымушае адзінота, страта блізкага чалавека.
Калі здараецца непапраўнае, імкнуцца разабрацца ў прычынах. І нярэдка са спазненнем усведамля- юць, што трагедыі можна было пазбегнуць. Што можа прадвяшчаць намер чалавека развітацца з жыццём.
– Толькі нязначная колькасць суіцыдаў учыняецца, так бы мовіць, без папярэджання. Што да падлеткаў, важна звяртаць увагу на іх маўленне. Павінны насцярожваць фразы «ўсё надакучыла», «так жыць нельга», размовы на тэму самагубства, развагі пра страту сэнсу жыцця.
Трывожныя прыкметы – раздача даўгоў, раздарванне рэчаў, грэбаванне знешнім выглядам, імкненне да адзіноты, страта інтарэсу да любімых заняткаў, парушэнні сну і апетыту.
Сярод мільёна самагубстваў, якія штогод учыняюцца ва ўсім свеце, тры тысячы – гэта смерць дзяцей. У Беларусі за мінулы год скончылі жыццё самагубствам 19 падлеткаў. Першае месца па дзіцячых суіцыдах займае Віцебская вобласць. Лічбы палохаюць і насцярожваюць. Як выправіць сумную статыстыку.
– Суіцыд – акт адчаю. Падлетак, якія вырашае пазбавіць сябе жыцця, адчувае моцны душэўны боль. Калі яго аслабіць, верагоднасць суіцыду зменшыцца. Маральная падтрымка і цёплыя словы здольныя ўтрымаць ад ракавога ўчынку. Прафілактыка суіцыдаў – добразычлівыя, зацікаўленыя адносіны да падлетка, уменне выслухаць і пераканаць, што пайсці з жыцця – гэта не выйсце.
ПАМЯТКА ДЛЯ БАЦЬКОЎ
v Аберагайце дзяцей ад сямейных канфліктаў і не ўцягвайце ў іх вырашэнне.
v Паважайце пазіцыю дзіцяці.
v Вывучайце псіхалогію асобы дзіцяці.
v Слухайце дзяцей, адказвайце на іх пытанні, абмяркоўвайце праблемы з пазіцыі сябра.
v Дапамагайце будаваць планы і імкнуцца да мэт.
v Ніколі не прымяняйце ў адносінах да дзяцей фізічны гвалт.
v Давярайце дзецям.
v Любіце дзяцей.
Кацярына Рынкевіч.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.