12 Января 2017

Стал заочником? Береги отпуск для сессии

gazeta
  • 490

Стал заочником? Береги отпуск для сессии—Ці захоўваецца сярэдні заробак па месцы працы на час установачнай сесіі ў вышэйшай навучальнай установе (ВНУ), калі няма накіравання на вучобу ад арганізацыі, дзе працуе студэнт-завочнік? Ці мае права наймальнік не адпускаць яго на сесію?

 

Таццяна Качан, дзяржаўны інспектар працы:
—Работнікам, якія па накіраванні наймальніка або ў адпаведнасці з заключанымі з імі дагаворамі ў сферы адукацыі паспяхова асвойваюць змест адукацыйных праграм у сярэдніх спецыяльных ці вышэйшых навучальных установах падчас вучобы ў вячэрняй або завочнай форме адукацыі, прадастаўляюцца гарантыі, прадугледжаныя артыкуламі 215 і 216 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А вось пры адсутнасці накіравання і дагавораў у сферы адукацыі, або іншых падстаў, прадугледжаных калектыўным ці працоўным дагаворамі, працуючым студэнтам наймальнікі могуць (але не абавязаны) прадастаўляць водпуск без захавання заработнай платы працягласцю, прадугледжанай артыкулам 216.


На падставе Працоўнага кодэкса ў вышэйузгаданым выпадку наймальнік мае права не адпусціць завочніка на сесію і не захоўваць сярэдні заробак пры прадастаўленні яму сацыяльнага водпуску на вучобу.


Ад рэдакцыі: мінулі тыя часы, калі прадпрыемствы і арганізацыі не толькі прадастаўлялі паспяховым студэнтам водпуск для навучання, але і аплочвалі яго. Таму сённяшнія завочнікі нярэдка скардзяцца, што іх або не хочуць прымаць на працу, або адразу папярэджваюць: на сесіі адпускаць не будзем, а калі хочаце "грызці граніт навукі", то карыстайцеся для навучання сваім працоўным водпускам.

 

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Вклады в благотворительную акцию сделали жители Миорского района

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]