15 Июня 2023

Ці ўсюды можна купацца? Адказвае ўчастковы інспектар з Міёр Васіль Быкаў

gazeta
  • 717

 Жанчына, якая пражывае па вуліцы Кірава ў райцэнтры, пацікавілася, ці паўсюль можна купацца. Непадалёк ад яе дома возера, зручна акунуцца ў прахалодную ваду ў любы час. Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Васіль БЫКАЎ:

– Рашэннем райвыканкама № 244 ад 24 сакавіка 2023 года на Міёршчыне вызначаны два месцы карыстання паверхневымі воднымі аб’ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму: тэрыторыі ў граніцах гарадскога пляжа на возеры Міёрскім на паўвостраве і пляжа на возеры Абстэрна з боку Пераброддзя.

За купанне ў забароненых месцах, згодна з арт. 24.42 КаАП, прадугледжаны штраф у памеры ад адной да трох базавых велічынь.

Правілы аховы жыцця лю- дзей на водах Рэспублікі Беларусь забараняюць адпачывальнікам:

v купацца ў забароненых для гэтага месцах рэк, азёраў, вадасховішчаў, сажалак і іншых вадаёмаў;

v забруджваць і засмечваць вадаёмы, заязджаць на тэрыторыю пляжаў на транспартных сродках, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон;

v распіваць на пляжы спіртныя напоі;

v заплываць за буі і іншыя знакі, якія абазначаюць зоны купання;

v падплываць да суднаў – маторных, парусных, вёсельных лодак – і іншых плавальных сродкаў;

v узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы;

v скакаць у ваду з лодак, катэраў, прычалаў, іншых збудаванняў, не прызначаных для гэтай мэты;

v выкарыстоўваць выратавальныя сродкі і рыштунак не па прызначэнні;

v плаваць на дошках, ляжанках, бярвеннях, аўтакамерах, надзіманых матрацах;

v арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам тых, хто купаецца, а таксама рабіць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;

v падаваць ілжывыя сігналы трывогі;

v пакідаць малых дзяцей без нагляду;

v мыць на пляжах бялізну і купаць жывёлу.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

 

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Міёрскія выратавальнікі нагадалі правілы пажарнай бяспекі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]