Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
Патэнцыял Прыдзвіння ў сферы падрыхтоўкі кадраў прадэманстравала прэс-канферэнцыя па асаблівасцях уступнай кампаніі – 2023. Яе арганізаваў Медыяцэнтр Віцебскай вобласці сумесна са сталічным Домам прэсы, а ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі ўсіх пяці дзяржаўных вну Віцебшчыны, а таксама кіраўнікі шэрагу каледжаў Віцебска і Оршы.
Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома заўважыў, што фармат уступнай кампаніі змяніўся. У першую чаргу гэта мае дачыненне да магчымасцей для абітурыентаў. Між тым, моцныя кадры – гэта моцныя рэгіёны. Віцебшчына ў поўным аб’ёме забяспечвае кадрамі прадпрыемствы і арганізацыі розных галін эканомікі, сацыяльнай сферы. Сёлета плануецца прыняць каля 4,5 тысячы студэнтаў на ўзровень вышэйшай адукацыі, з іх прыкладна 2,7 тысячы будуць вучыцца за кошт бюджэту. Вялікая ўвага надаецца мэтавай падрыхтоўцы кадраў.
Завяршыліся цэнтралізаваныя экзамены, іх вынікі будуць улічвацца пры падачы дакументаў у вну разам з вынікам цэнтралізаванага тэсціравання. Дзмітрый Хома адзначыў, што з прадметаў па выбары найбольшай папулярнасцю ў выпускнікоў карысталіся матэматыка, якую здавалі звыш 2 тысяч чалавек, біялогія – больш за 1 тысячу. У той жа час англійскую мову і гісторыю Беларусі, напрыклад, выбралі 587 і 573 школьнікі адпаведна.
Уступная кампанія набірае абароты. Пачалася яна з абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і ўніверсітэцкай. Іх пераможцы маюць льготы пры паступленні, а многім засталося толькі падаць дакументы ў прыёмную камісію.
На ўніверсітэцкіх алімпіядах ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай атрымалі дыпломы 54 удзельнікі. З пачатку чэрвеня яны могуць падаваць дакументы. Ужо ў сакавіку атрымалі запрашэнне стаць студэнтамі звыш 60 пераможцаў алімпіяд Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Прымуць нямала таленавітых студэнтаў і ў педагагічным.
Па словах Дзмітрыя Хомы, неабходна выпрацоўваць індывідуальную траекторыю навучання для кожнага школьніка, каб ён змог зрабіць усвядомлены прафесійны выбар. Сёння сістэма адукацыі імкнецца адсочваць патрэбы эканомікі і ўносіць адпаведныя змяненні ў структуру падрыхтоўкі кадраў. Згодна з гэтым, уводзяцца новыя спецыяльнасці ў вну і каледжах. Чакаюць змяненні і ў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Пашыраецца сфера завочнага навучання, што дазволіць работнікам павышаць сваю прафесійную кваліфікацыю. Таксама студэнтам прадастаўляюцца шырокія магчымасці для даследчай дзейнасці, адпрацоўкі практычных навыкаў, умовы для творчай самарэалізацыі і заняткаў спортам.
Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.