12 Ноября 2011

Ёсць пытанні

gazeta
  • 500

Некалькі пытанняў хвалююць чытачоў. На іх адказвае загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Жанна Аляксандраўна Сушко.

 

Куды можна звярнуцца ў Міёрах за даведкай аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям’і?

— Даведкі, якія датычаць месца жыхарства і складу сям’і, для ўладальнікаў прыватных дамоў і пражываючых у шматкватэрных дамах г. Міёры (акрамя ведамаснага жылля) выдаюцца ў разлікова-даведачным цэнтры УП ЖКГ па адрасу: вул. Дзяржынскага, д. 20а. Калі ўласнікі прыватнага жыллёвага фонду да цяперашняга часу не здалі туды дамавыя кнігі, то для атрымання даведак неабходна мець іх з сабой. Акрамя гэтага патрэбны пашпарт заяўніка, тэхнічны пашпарт і дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на жылое памяшканне.

 

Ці магу я атрымаць даведку на рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на зямельным участку, які належыць жонцы?

— У адпаведнасці з палажэннем аб парадку выдачы даведкі пацвярджаючай, што рэалізуемая прадукцыя атрымана фізічнай асобай і (або) асобамі, якія знаходзяцца з ёй у адносінах блізкага сваяцтва (бацькі (усынаўляльнікі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзядуля, бабуля, унукі, прадзядуля, прабабуля, праўнукі, муж і жонка) і г. д., вы можаце атрымаць даведку, але згодна ўказа ад 26 кастрычніка 2010 года №200, вам трэба прадаставіць дакумент, які пацвярджае адносіны блізкага сваяцтва з уладальнікам зямельнага ўчастка, у дадзеным выпадку — пасведчанне аб заключэнні шлюбу.

 

На працягу якога тэрміну мясцовыя органы ўлады абавязаны выдаць даведку на рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі?

— Згодна пункта 18.14 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага ўказам №200, такая даведка выдаецца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на працягу пяці дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запатрабавання дакументаў ці звестак ад іншых дзяржорганаў і арганізацый — на працягу 15 дзён.

 

← Предыдущая

Около 5,6 тыс. целевиков зачислили вузы Беларуси в эту приемную кампанию

Назад к списку
Следующая →

Урок у 11 класе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]