25 Марта 2016

Встреча с населением в Турковском сельсовете

gazeta
  • 256
Встреча с населением в Турковском сельсоветеЧарговы дзень сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства 17 сакавіка ў Туркоўскім сельсавеце абяцаў размовы аб актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёна ў святле мер па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу, вызначаных Указам №78, аб прафілактыцы правапарушэнняў па розных напрамках і фарміраванні здаровага ладу жыцця.
 
Такая тэматыка была азначана для выступлення старшыні райвыканкама І.В. Кузняцова перад жыхарамі аграгарадка Туркова і для чатырох інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, што выязджалі ў ААТ "Туркова" і "Дрыгучы", населеныя пункты на іх тэрыторыях.

З адной з іх пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірынай Баляславаўнай Івановай карэспандэнт пабываў у вёсцы Хоцькава. Тут сваю хату гасцінна прапанавала для прыезджых і суседзяў, і не ў першы раз, старэйшына і адначасова паштальён Надзея Іванаўна Якубава. Сама яна чалавек на Міёршчыне вядомы, бо раённы актыў не раз прыязджаў сюды вывучаць лепшы вопыт задавальнення патрэб насельніцтва.

Встреча с населением в Турковском сельсоветеІ цяпер, пакуль збіраліся з наваколля непаспешлівыя пенсіянеры, Надзея Іванаўна пры падтрымцы аднавяскоўцаў пазнаёміла з усімі тутэйшымі справамі. Вось дарожнікі з Полацкага ДУ-2 пачалі пашыраць мост на рачулцы Вянужцы, яны і на вясковай вуліцы некалькі калдобін шчэбенем падсыпалі. Потым пакладуць 1,2 км асфальту на шашы Міёры-Полацк, на якой ў межах вёскі ўжо ўстаноўлена дзевяць слупоў з ліхтарамі. Аднак асноўная праблема для мясцовага насельніцтва—разбітая дарога на Ліпанты-Павянужку. Пяском яе падсыпаць няма сэнсу, вось бы таго ж шчэбеню…

ЗАЛА і мабільная сувязь тут не надта надзейныя.
—У Міёрах акуліста няма,—нагадаў адзін з пенсіянераў, як да інфармацыйнай групы далучылася галоўны ўрач Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду С.М. Палячэнка. Святлана Міхайлаўна патлумачыла сітуацыю, якая застанецца такой жа складанай на працягу бліжэйшага часу, бо ўрач-спецыяліст знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, і дадаткова папярэдзіла, што на флюараграфію лепш звяртацца ў райцэнтр, у Дзісне ўстарэлы апарат, для якога патрэбную плёнку прамыслоўцы ўжо не выпускаюць.

Да прадстаўніка дарожнай службы А.І. Ермака былі пытанні па ўстаноўцы бардзюраў, зрэзцы ля дарогі бярозы, што абмяжоўвае агляд. Цікавасць выклікала інфармацыя прадстаўніка праваахоўных органаў У.І. Лапыра. Аднак найбольш пытанняў дасталася непасрэдна І.Б. Івановай: пенсіянерская аўдыторыя сустрэлася з самым дасведчаным у раёне спецыялістам па прызначэнні пенсій.
Праблемам развіцця раёна прысвячалася выступленне старшыні райвыканкама І.В. Кузняцова ў зале пасяджэнняў Туркоўскага сельскага Савета. Так, пэўныя перспектывы абяцае сельгаспрадпрыемствам аб'яднанне шэрагу акцыянерных таварыстваў, а мясакамбінату, камбікормаваму заводу і гаспадаркам "Чэрасы", "Цітова" і "Павяцце"—уключэнне ў склад холдынгу.

Встреча с населением в Турковском сельсоветеРазгортваецца будаўніцтва металапракатнага завода. З гэтым прадпрыемствам звязваецца ўзвядзенне жылля ў райцэнтры. Пяць катэджаў атрымае сёлета ААТ "Туркова". Аднак у далейшым жыллёвае будаўніцтва падрадным спосабам прыпыніцца. Штодзень па 20-25 чалавек працуе на новым корпусе ЦРБ, толькі тэрмін уводу яго пакуль не вызначаны. 

Зацягнуліся перамовы з торфаперапрацоўчым прадпрыемствам на базе мясцовага радовішча. Справа ў тым, што вытворчасць брыкету і пажыўных грунтоў зараз стратная, ды і рынак імі насычаны. Праект можа стаць выгадным, калі вырабляць з мясцовай балотнай сыравіны больш патрэбную прадукцыю і дадаткова—спадарожны газ на паліва. Сярод такіх жа абмяркоўваемых праектаў—узвядзенне свінакомплексу для вырошчвання таннай свініны для мясакамбіната.

Але гэта пэўная перспектыва, а надзённым з'яўляецца падрыхтоўка да веснавых палявых работ. Тэхніка да іх у асноўным адрамантавана, паліва на 75% забяспечыць на ільготных падставах дзяржава, пастаўкамі тукаў і сродкаў хімабароны спецыялісты займаюцца. Так што ўсё будзе пасеена.

Ці будуць скарачэнні ў калектывах? Усё залежыць ад аб'ёмаў вытворчасці: забяспечым іх значнае павелічэнне—знойдзем сродкі на выплату заробку, зніжэнне пагражае памяншэннем рабочых месц. А клапаціцца пра сябе і сям'ю —гэта абавязак кожнага.
Далейшы напрамак размовы вызначылі пытанні з залы. Напрыклад, трэба абсталяваць кантэйнерныя пляцоўкі ў Туркове. Сапраўды, гэта актуальна, бо цяпер павышаецца патрабавальнасць да паўсямеснага паасобнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў—макулатуры, пластыку, шкла, металу. І кантэйнеры спецыяльныя ўстанаўліваюцца. Аднак неабходна, каб насельніцтва заключыла дагаворы на вываз адходаў з камунальнай службай. Дарэчы, імі ў Туркове ахоплена каля 80% домаўладанняў, для аграгарадка малавата. Што непасрэдна да кантэйнерных пляцовак, то іх колькасць і размяшчэнне вызначаць спецыялісты УП ЖКГ па ўзгадненні з насельніцтвам і сельвыканкамам.
Мясцовым жахарам вельмі патрэбна адрамантаваць дарогу на Гараўцы, Вянужжа, ды і іншыя населеныя пункты, тады прасцей стане здаваць дзяржаве малако, лягчэй даязджаць аўтамагазінам і прыватным машынам. У гэтай сувязі зварот кіраўніка раёна да ўсяго насельніцтва: цяпер сродкаў на значныя дарожныя работы няма, а таму беражліва адносьцеся да ўсіх дарог, гравійных і асфальтаваных. Трэба пракладваць водаправоды, газаправоды, тэлефонныя і іншыя кабелі—рабіць гэта па абочыне, полі, агародзе. Калі парушыце асфальт, гравійнае пакрыццё ў горадзе ці вёсцы, ведайце, што аднаўляць будзеце за ўласныя сродкі. Дарожныя службы ў бліжэйшы час забяспечаць толькі сваечасовае грэйдзіраванне. Ні ў якім выпадку нельга падсыпаць дарожнае палатно глінай з кюветаў.

Што непасрэдна з азначанай ў просьбе дарогай, то магчымасці па яе аднаўленні з падтрымкай гаспадаркі будуць вывучацца. 
Ці з'явіцца ў Туркове станцыя абезжалезвання? У бліжэйшы час—не. Выкананне праграмы "Чыстая вада" закончана. Цяпер выйсце ў падрыхтоўцы патрэбнай праектнай дакументацыі з такой надзеяй, што на яе рэалізацыю будуць калісьці знойдзены сродкі. Да І.В. Кузняцова былі і асабістыя пытанні.

Між тым, на падвядзенне вынікаў сустрэч сталі вяртацца інфармацыйныя групы. Тое, што ў майстэрні ААТ "Туркова" і вёсцы Гараўцы з вяскоўцамі адбыліся дзелавыя размовы, пацвердзіў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В.У. Гагалінскі. Да членаў яго групы паступілі звароты па рамонце дарогі (ямкавы і грэйдзіраванне будуць), прыватызацыі жылля (дадзены тлумачэнні— цяпер дадатковым указам гэты працэс яшчэ больш спрошчаны), па забеспячэнні пажылой жанчыны дрывамі (увогуле гэта не праблема, пытанне толькі ў цане за паліва і яго дастаўку).

Жыхары Забалоцця, перад якімі выступала група пад кіраўніцтвам кіраўніка ТЦСАН А.В. Шамёнак, прасілі падтрымкі гаспадаркі па ўладкаванні дарогі да могілкаў.
Дарожная праблема, як паведаміла намеснік старшыні равыканкама Т.А. Стальмачонак, самая актуальная для насельніцтва і работнікаў ААТ "Дрыгучы".

Калі пад'езд да цэнтральнай сядзібы на нейкі час уратуе ямкавы рамонт і прафіляванне палатна, то напрамак на Масцішча патрабуе планавага капітальнага рамонту. А гэта справа пэўнай будучыні. Вяскоўцы тут дзякавалі паштовым работнікам і вялі размовы аб паляпшэнні гандлёвага і бытавога абслугоўвання. Пытанні вырашальныя, калі даваць заяўкі ў магазін, а прыезд цырульніка забяспечыць групавы зварот да старшыні сельвыканкама. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.


← Предыдущая

Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации

Назад к списку
Следующая →

Победные произведения маленьких экологов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]