12 Января 2022

Осторожно, сплетник!

gazeta
  • 621

 Тэма далёка не з прыемных. Аднак літаральна прымусіла сябе ўзяцца за пяро. Палічыла за неабходнасць. Што ж, мяркуйце самі.


Давайце пракруцім у памяці час: мінулыя падзеі, стасункі, размовы. Напэўна, не памылюся, калі нагадаю, што хоць аднойчы, а хутчэй не раз і не два вам даво- дзілася чуць, як нехта ў размове спрабуе ліць бруд на галаву іншага чалавека. І добра, калі ў вас хапіла мужнасці абарваць гэты прыкры маналог, перапыніць, у рэшце рэшт змяніць тэму, павярнуцца і пайсці прэч. Не ў кожнага хопіць крытычнага аналізу, каб прапусціць пачутае праз фільтр розуму, рэальна ацаніць абстаноўку з уласнага пункту гледжання. Бясспрэчна адно – перад вамі тая асоба, якая жадае ўласна сцвердзіцца за кошт ганьбавання іншага чалавека, вобразна кажучы, растоптвання яго. І самае прыкрае, што такія асобы існуюць і заваёўваюць сімпатыю ў сабе падобных. Можна толькі здагадвацца пра тэматыку іх сяброўскіх размоў. Пачынаючы з надвор’я ды хвароб, яны міжволі акунаюцца ў родную для іх стыхію «перамывання касцей» суседзям ды агульным знаёмым. Толькі вось самі яны нічога ганебнага ў гэтым не бачаць, нават свядома дабавяць «смажаных» фактаў дзеля яскравасці і «праўдзівасці».


– А гэта людзі гавораць! – горача сцвярджае такая пляткарка. Хаця да ліку ўзгаданых людзей адносіцца яна сама, ды пару «паслухмяных» слухачоў, якія засумавалі ў плыні шэрых будняў па вострых сюжэціках. Толькі і сюжэцікі тыя больш надуманыя чым рэальныя. Рэальныя ж – нецікава, а вось «перапрацаваныя» – зусім іншая справа. Слодыч ад іх не толькі зацікавіць, а і пераканае ў «праўдзівасці». А гэта якраз тое, што трэба.
У лік слухачоў даводзілася трапляць і мне. У рэальным жыцці пазбегнуць такога немагчыма. Толькі вось усю пачутую інфармацыю аналізавала з крытычнага пункту гледжання. А праз гадзіну-другую забывалася аб тым канчаткова. Але ж «здольнасці» падобных інфарматараў павінны сур’ёзна насцярожваць, бо іх ілжывыя сведчанні спрацуюць абавязкова. Атмасфера варожых адносін паміж людзьмі будзе забяспечана, асабліва, калі пляткару гэтага вельмі хочацца. І няважна, што ахвяра нават не здагадваецца аб велічы прыпісанага ёй неіснуючага граху. Галоўнае, што пляткар адчувае сябе пераможцам.


Вядома і тое, што ідэальных людзей амаль не існуе. У кожнага могуць быць свае памылкі, слабасці. У такім выпадку варта далікатна, без прыцягнення ўвагі іншых асоб, у дастаткова мяккай форме ўказаць на пралікі, на тое, што неабходна выправіць. Але ні ў якім разе не прыніжаць годнасць чалавека, не крыўдзіць яго ў грубай форме. І зрабіць гэта трэба адзін на адзін, без ніякіх пасрэднікаў.
Ну, а калі ён гэтае папярэ- джанне прыме ў штыкі, то гэта ўжо яго праблема, яго ўзровень. І перашкаджаць яму ў тым не варта. Не ўсім жа дадзена зразумець рэальнасць так, як належыць.


Даўно мне спадабаўся трапны выраз: спрачаешся з дурнем – значыць, вас ужо двое.
І ўсё ж, асцерагайцеся пляткароў. Хай пачуты негатыў пра кагосьці не вельмі цешыць вас. Будзьце ўпэўнены, што ўжо заўтра гэты пляткар прыпаднясе «порцыю смажанага» менавіта пра вас камусьці іншаму.
Выснова адна: ніколі не імкніцеся зрабіць камусьці дрэнна. Міне час і жыццё расставіць усё па сваіх месцах.


Эвеліна БАГДАНОВІЧ

← Предыдущая

Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»

Назад к списку
Следующая →

Чем грозит выплата заработной платы «в конвертах»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]