20 Марта 2017

В списке услуг Миорского ТЦСОН — ремонт

gazeta
  • 387

В списке услуг Миорского ТЦСОН — ремонтЛюдміла АСТУКЕВІЧ,

загадчыца аддзялення

тэрміновага сацыяльнага

абслугоўвання ТЦСАН.

Фота для ілюстрацыі.

Веснавая пара — клопатны час для адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, якія жывуць ва ўласных дамах у вёсках і горадзе. Пасля "зімоўкі", як грыбы пасля дажджу, пачынаюць "вылазіць" бытавыя праблемы: пахілілася агароджа, сарвала шыфер з веранды, патрабуецца рамонт аконнай рамы і многае іншае. Не ўсім сталым людзям пад сілу справіцца з такімі праблемамі. Многія вымушаны шукаць майстра. 

 

Вырашыць бытавыя пытанні і з невялікімі затратамі прапануе пенсіянерам Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
У спісе паслуг валка дрэў бензапілой з адсяканнем сукоў і далейшай апрацоўкай; распілоўка дрэў і колка дроў, іх укладка; чыстка дымаходаў, перанос торфабрыкету; рамонты аконных і дзвярных каробак, падлогі з заменай некаторых дошак, уладкаванне агароджы; пафарбоўка агароджы, сцен, столі і падлогі; уладкаванне каркаса цяпліцы, пакрыццё яе плёнкай; рамонт мэблі, механізаваная касьба травы, рамонт тынкоўкі сцен, устаноўка (рамонт) дзвярных ручак (замкоў). Усе пералічаныя віды работ вопытны спецыяліст выканае якасна і хутка. Тэлефон для даведкі 4 17 72.

 

 

← Предыдущая

Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации

Назад к списку
Следующая →

Центр подготовки помогает освоить профессию

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]