26 Ноября 2025

Успейте легализовать занятые самовольно земельные участки до 1 января 2028 года!

gazeta
  • 976

 Кіраўнік дзяржавы даў магчымасць узаконіць занятыя самавольна да 1 верасня 2022-га зямельныя надзелы. Гэтая норма замацавана ў артыкуле 3 Закона ад 18 ліпеня 2022 года № 195-З «Аб змяненні кодэксаў». Першапачаткова тэрмін легалізацыі быў устаноўлены на тры гады (да сёлетняга верасня), але затым падоўжаны да 1 студзеня 2028-га. Пасля гэтай даты па ўсіх аб’ектах самавольнага будаўніцтва паўстане пытанне аб зносе капітальных пабудоў і вызваленні тэрыторыі.

Узаконіць магчыма не ўсе самавольна занятыя ўчасткі. Для легалізацыі неабходна выкананне наступных умоў: захаванне ўзведзенага, рэканструяванага капітальнага будынка ці збудавання не цягне істотных парушэнняў горадабудаўнічых і будаўнічых норм і правіл; маецца згода сумежных землекарыстальнікаў занятага ўчастка ці яго часткі на захаванне капітальнага будаўніцтва і змяненне граніц зямельных надзелаў; адсутнасць на разглядзе ў судзе спрэчак у адносінах да аб’екта самавольнага будаўніцтва ці зямельнага надзела, а роўна і адсутнасць нявыкананай судовай пастановы ці выканаўчага дакумента, які абавязвае зрабіць пэўнае дзеянне ў адносінах да аб’екта самавольнага будаўніцтва ці зямельнага ўчастка; пацверджаны факт узвядзення, рэканструкцыі капітальнага збудавання да набыцця моцы артыкула 3 Закона; заява аб прыняцці рашэння пададзена зацікаўленай асобай у мясцовы выканаўчы камітэт да заканчэння тэрміну легалізацыі; узвядзенне, рэканструкцыя капітальнага збудавання звязаны з самавольным заняццем участка або незахаваннем мэтавага прызначэння надзела, прадастаўленага да таго, як прыведзены артыкул набыў моц; адноўлены страты сельскагаспадарчай ці лесагаспадарчай вытворчасці пры іх наяўнасці ў поўным аб’ёме; у мясцовы бюджэт унесена плата за права легалізацыі ў памеры кадастравага кошту зямельнага ўчастка ці яго часткі; унесена плата за прадастаўляемы ў прыватную ўласнасць зямельны ўчастак або дадатковы надзел ці плата за права арэнды ўчастка або дадатковага надзела.

Згоду землекарыстальнікаў сумежных зямельных надзелаў можна прадаставіць да заявы ў выглядзе прастаўлення адпаведнага надпісу на графічным матэрыяле з расшыфроўкай прозвішча, імя і імя па бацьку і даты згоды.

Грамадзяне таксама могуць самастойна вызваліць самавольна занятыя зямельныя ўчасткі, калі не маюць намер іх легалізаваць ці няма магчымасці іх узаконіць.

На дадзены момант на тэрыторыі раёна прыняты 54 рашэнні аб легалізацыі самавольна занятых надзелаў. Не варта адцягваць, бо на выкананне работ па выяўленні граніц зямельнага ўчастка існуе электронная чарга і афармленне дакументаў займае нямала часу.

Кансультацыю можна атрымаць у аддзеле землеўпарадкавання райвыканкама па нумарах 5 19 56,  5 19 04.

Павел СУШКО, начальнік аддзела.

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

О временном ввозе второго и последующих транспортных средств для личного пользования

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]