17 Октября 2018

Осенняя ярмарка прошла в Миорах и Дисне

gazeta
  • 652

 Восеньскі кірмаш у Міёрах прайшоў у нядзелю, 14 кастрычніка, з размахам. Ахапіў цэнтр горада — плошчу ля РДК і прылеглыя вуліцы Камуністычную і Савецкую. 

Ажыятажны попыт з чэргамі быў напачатку, калі машыны з сельгаспрадукцыяй толькі пад’язджалі. Міярчане хутка апустошылі аўтамашыну ААТ “Пад’ельцы”, з якой набывалі бульбу гатунку “Гала” па восем рублёў за 30-кілаграмовы сеткавы мяшок і пшаніцу па 35 капеек за кілаграм. Гандаль клубнямі “Скарба” з Туркова і “Рагнеды” з Цвеціна ішоў ужо размерана.


 Попытам карысталася капуста. Яе хапала. Прыгожыя качаны “Беларускай” прапаноўвала мясцовая “Сядзіба аратага”, гатункі “Мантарэй”, “Атрыя”, “Адаптар” і іншыя для квашання на зіму рэалізоўвалі сялянскія гаспадаркі з Глыбоччыны. Агародніну ў шырокім асартыменце прывезлі нават з Брэстчыны. Гэта не толькі часнок, свежыя перцы, агуркі і памідоры, нават мочаныя таматы і квашаная капуста. Шмат цыбулі па 70-80 капеек за кілаграм, розных гатункаў і памераў морквы коштам ад 40 да 80 кап./кг. Каго не задавальняла прывазная сельгаспрадукцыя, маглі набыць мясцовую з машын райспажыўтаварыства і Міёрыгандлю, у тым ліку журавіны.


ААТ “Узмёнскі край” танна прадавала мёд, фермер Уладзімір Жабёнак упершыню прывёз таматны сок па 10 рублёў за 3-літровы слоік. Здзіўлялі памерамі і формамі гарбузы. Не надта тоўпіліся гара- джане ля павільёнаў Полацкага КХП і райспажыўтаварыства, аўтамагазіна з Глыбокага з мяснымі прадуктамі—яны рэалізоўваюцца ў райцэнтры пастаянна.


 Нядоўга прастаяў транспарт з лясгаса з дрывамі, парэзанымі цурбанамі і меранымі бярвеннямі.


Багаты выбар саджанцаў дэкаратыўных і пладовых дрэў і кустоў прапаноўвалі мясцовыя лясгас, “Дэмскі сад” і аматары, гадавальнікі з Мінска, Лепеля, Барысава, Глыбокага. Кветак наогул рознакаляровае мноства.


 Карысталіся ўвагай прылаўкі прадпрымальнікаў, іх таксама сабралася больш звычайнага.
Але так не бывае, каб усім усяго хапіла. Не раз давялося пачуць: вось бы яшчэ свежай рыбы! Але гэта, напэўна, толькі для поўнага шчасця, бо марожанай марской было дастаткова.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Больш фота ў групах "Миоры. Новости / Міёрскія навіны" у сацыяльных сетках ВК, ОК, Твітэр, Фэйсбук.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Жыхары Дзісны змаглі папоўніць свае зімовыя запасы ў традыцыйны

для горада рынкавы дзень, у суботу, 13 кастрычніка.

 Бульбу па восем рублёў за 30-кілаграмовую “сетку” рэалізоўвала сельгаспрадпрыемства  “Цітова”, зерне (ячмень і пшаніцу) — “Папшулі”, “Мікалаёўскі” — толькі пшаніцу па 31 капейцы за кілаграм. Агародніну — капусту, моркву, буракі і іншае — прывезлі з райцэнтра райспажыўтаварыства і Міёрыгандаль. Глыбоцкая птушкафабрыка прапаноўвала яйкі і кураціну, Міёрскі хлебазавод — хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. Дзісенскі ўчастак УП ЖКГ і лясгас прывезлі дровы, рэзаныя і нярэзаныя па цане ад 180 да 260 рублёў за прычэп у залежнасці ад яго ўмяшчальнасці.


 Як звычайна, на рынку гандлявалі мясцовыя і прыезджыя прадпрымальнікі. Культурную праграму арганізавалі спецыялісты ГЦК.
Чэргі за сельгаспрадукцыяй былі. За адзін дзень попыт не задаволены найперш на зерне і дровы, па просьбе гараджан іх продаж дадаткова арганізуюць у наступную суботу.


Яўген БАРАН, старшыня
Дзісенскага гарвыканкама.

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

В Язненской библиотеке читали стихи о матери

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]