29 Июля 2026

Семья как фундамент жизни: интервью с экспертом ТЦСОН

gazeta
  • 2262

Кожны чалавек пачынаецца з сям’і. Адсюль бяруць выток нашы першыя ўяўленні пра свет і жыццё ў ім. Пра вызначальную ролю сям’і ў станаўленні асобы размова з загадчыкам аддзялення ТЦСАН Ганнай Лісковай.

– Сям’я – наш першы калектыў, які фарміруе ўменні і звычкі, закладвае рысы характару, развівае эмоцыі, пачуцці, прывівае маральныя і духоўныя ідэалы, вучыць узаемадзейнічаць з людзьмі, закладвае праграму будучага поспеху, – адзначае Ганна Віктараўна. – Менавіта ў сям’і дзіця атрымлівае першы вопыт стасункаў на прыкладзе ўзаемаадносін паміж бацькамі, дзядулямі і бабулямі. Пачынае разумець правы і абавязкі членаў сям’і адзін перад адным.

Аднак сям’я можа стаць як асновай фарміравання гарманічнай асобы, так і крыніцай будучых праблем у стасунках, самаацэнцы, самарэалізацыі.

– На жаль, статыстычныя дадзеныя апошніх гадоў сведчаць пра стабільна высокую латэнтнасць сямейнага гвалту. Ахвяры, як правіла, не гатовы звяртацца па дапамогу ў праваахоўныя органы або ў сацыяльныя службы з-за псіхалагічнай залежнасці ад агрэсара, страху перад грамадскім асуджэннем або адсутнасці веры ў эфектыўнасць існуючых механізмаў абароны. Нярэдка адзіны спосаб спыніць дамашні гвалт – разарваць адносіны. У некаторых выпадках сітуацыя змяняецца, калі сам агрэсар звяртаецца па псіхалагічную дапамогу, прахо- дзіць спецыялізаваную карэкцыйную праграму. Гэта няпросты і працяглы працэс, аднак матывацыя выправіць свае паводзіны – важны складнік будучага поспеху.

Бацькі – першыя і самыя важныя выхавацелі для дзіцяці. На якіх прынцыпах павінны будавацца адносіны паміж імі.

– Па-першае – адказнасць. Дарослым важна ўсведамляць сваю агульную адказнасць у выхаванні будучай асобы. Па-другое, неабходна разумець, што ўзаемаадносіны – гэта работа, і пастаянна працаваць над іх удасканаленнем. Для гэтага патрэбны цярплівасць і гатоўнасць расці разам у пары.

Як было заўважана, узаемаадносіны ў сям’і – гэта работа, прычым пастаянная. Вынік у многім залежыць ад штодзённых дзеянняў. Што ўключыць у гэты спіс «майстэрства маленькіх крокаў».

– Давер, узаемапавагу, падтрымку. Важна клапаціцца адно пра аднаго, праяўляць знакі ўвагі. Прагавор- ваць свае жаданні і крыўды, бо партнёр не ўмее чытаць думкі. Сумесны рост пары не павінен суправаджацца жаданнем перавыхаваць адно аднаго, гэта шлях унікуды. Трэба ўмець дараваць. Крытыка да месца, але без сведкаў. Любыя праяўленні гвалту недапушчальныя.

Назіраючы за штодзённымі стасункамі бацькоў, дзіця засвойвае пэўны тып адносін мужчыны і жанчыны, які стане адной з мадэляў у яго будучым сямейным жыцці.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]