Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА
Пра сямейныя традыцыі гаварылі супрацоўнікі раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прыёмнымі бацькамі і бацькамі-выхавальнікамі. Метадычнае аб'яднанне праходзіла ў дзіцячай бібліятэцы за салодкім сталом у міжнародны дзень сям'і.
Асоба дзіцяці фарміруецца ў сям'і. На гэтым акцэнтавала ўвагу дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Валянціна Рымдзёнак. Зрабіць узаемаадносіны бацькоў і дзяцей блізкімі, шчырымі, даверлівымі дапамагаюць сямейныя традыцыі. Яны не абавязкова павінны быць арыгінальнымі. Можна разам глядзець добрыя фільмы ці выпякаць пячэнне па выхадных, збіраць грыбы ці катацца на веласіпедзе, абмяркоўваць вечарам за чаем пражыты дзень. Тут галоўнае пастаянства.
Адпачываць разам за кнігай прапанавала бібліятэкар Таццяна Вішнеўская. Пазнаёміла з цікавымі выданнямі для дзяцей і бацькоў. Пастар евангельскай царквы "Благодать" Валянцін Гоч падкрэсліў, што моцная сям'я трымаецца на хрысціянскай маралі. Змалку ў дзіцячую свядомасць трэба закладваць правільныя арыенціры.
Пра свае завядзёнкі і адметнасці расказалі ўдзельнікі сустрэчы. Напрыклад, у сям'і Шавяковых абавязкова адзначаюць дзень нараджэння кожнага з тортам, прадумваюць творчыя праграмы на сямейныя святы. Дарослыя і дзеці сябруюць са спортам, і хлопчыкі, і дзяўчынкі займаюцца ў школе мастацтваў. Музыка аб'ядноўвае сям'ю Галецкіх з Міёр. Пяцікласнік Вова праспяваў пад гітару "Город золотой", а маці Таццяна Міхайлаўна выканала вальс Шапэна на сінтэзатары. Разам падарожнічаюць, працуюць на ўчастку і ладзяць пікнікі, нарыхтоўваюць іван-чай. Выхаванцы Жанны Лашынай з дома сямейнага тыпу збіраюць маліны, рыхтуюць навагодні і велікодны сталы, захапляюцца рукадзеллем. У доме сямейнага тыпу Таццяны Кліменцьевай па выхадных часта бываюць госці—прыязджаюць выпускнікі з ласункамі для малодшых. Спецыяльна да сустрэчы дзеці з выхавальнікам падрыхтавалі танец.
Дарослыя і дзеці цёплымі апладысментамі віталі адзін аднаго, частаваліся ласункамі, узгадвалі прыказкі і прымаўкі пра сям'ю. Адчувалі сябе камфортна, як дома.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.