Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Складанасцей у працы повары Узмёнскай базавай школы Таццяна ШАДУРСКАЯ і Таццяна ПРОТАС не заўважаюць. Ля пліты абедзве не адзін дзясятак гадоў, таму любую страву ім гатаваць проста. Таццяна Станіславаўна корміць выхаванцаў дзіцячага садка. Таццяна Іванаўна гатуе абеды для школьнікаў. Атрымліваецца смачна, таму што абавязковыя складнікі меню – любоў і дабрыня.
Праз паўгадзіны ў дзіцячым садку абед. У повара ўсё гатова. Застаецца разліць і раскласці па талерках стравы, накрыць на столікі.
– Суп з макаронам, складаны гарнір: пюрэ і гарошак, а яшчэ аладкі з печані, салата з агуркоў і памідораў, апельсінавы кампот, – знаёміць з меню Таццяна Шадурская. – Суп са смакам з’ядуць, а пячонку не любяць. Больш падабаюцца дзеткам катлеты, запяканкі, сырнікі. Хочацца радаваць і здзіўляць малых смачнай ежай. Найлепшая ўзнагарода для мяне – чыстыя талеркі.
Густы маленькіх выхаванцаў Таццяна Станіславаўна ведае дасканала. 34 гады на кухні дзіцячага садка. Сем гадоў, як прыйшла пара заслужанага адпачынку, аднак заставацца дома не імкнецца. У 7.15 на рабоце. Гатуе сняданак, затым прымаецца за абед, пасля займаецца падвячоркам. Чысціня і парадак на кухні – таксама клопат повара.
Таццяна Протас прыгадвае гісторыю з юнацтва:
– У 15 гадоў паехала з мамай на заробкі ў Растоў. Мае землякі – вырасла я ў горным месцейку Цячаўскага раёна Закарпацкай вобласці на Украіне – штолета выязджалі працаваць у суседнія краіны. Паколькі была яшчэ непаўналетняй, на медкамісію мяне не ўзялі, бо ўрачы не далі б дазвол на працу, і папрасілі прыгатаваць абед. Пакуль брыгада ў 33 чалавекі праходзіла медагляд, я зварыла боршч, накруціла галубцоў, кампот прыгатавала. Вялізныя каструлі ставіла ў некалькі дзеянняў: спачатку – на табурэтку, сама на суседнюю станавілася, далей падымала і сунула на пліту. Абед усім спадабаўся, а я дагэтуль здзіўляюся, як тады ў мяне ўсё атрымалася.
Ва Узмёнах Таццяна сустрэла сваё 17-годдзе. Разам з брыгадай прыехала ў мясцовую гаспадарку палоць буракі. Лета стаяла дажджлівае, маладая дзяўчына захварэла на запаленне лёгкіх і засталася тут лячыцца. Увосень стала дапамагаць повару гатаваць абеды для сельскіх працаўнікоў.
Дадому ўжо не вярнулася. Пазнаёмілася з мясцовым хлопцам Канстанцінам, што працаваў вадзіцелем у гаспадарцы, ажаніліся, нарадзілі дзяцей і пражылі разам 21 год. Калі мужа не стала, апорай і падтрымкай засталіся дачка Марына і сын Сяргей. Цяпер Марына жыве ў Наваполацку, з мужам выхоўваюць двух сыноў-школьнікаў. Год таму стварыў сям’ю Сяргей, жывуць у Верхнядзвінску і будуюць дом ва Узмёнах. Уладкаваўся ў аграгарадку родны брат Віталь, у яго свая справа ў сферы будаўніцтва.
У школьнай сталовай Таццяна Іванаўна гаспадарыць больш за 20 гадоў.
Поўную версію чытайце ў раённай газеце.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.