10 Августа 2021

Профсоюзная первичка Миорской ЦРБ присоединилась к благотворительной акции «Профсоюзы - детям»

gazeta
  • 806

 Дапамагаць са зборамі дзяцей у школу сваім супрацоўнікам у прафсаюзнай пярвічцы Міёрскай ЦРБ стала традыцыяй. Сёлета ў рамках пастаяннай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям» зноў далучыліся да добрай справы пад дэвізам «Збяром школьны партфель».

 

– У акцыі «Збяром школьны партфель» удзельнічаем кожнае лета, – заўважае старшыня прафсаюзнай пярвічкі Святлана Карпеза. – У гэтым годзе 600 рублёў выдзелілі сем’ям, у якіх дзеці ідуць у першы клас. Такіх у нас 12, двое са шматдзетных сем’яў. Бацькі атрымалі сертыфікаты на набыццё школьных прылад. Яшчэ дапамаглі 19 шматдзетным сем’ям з дзецьмі-школьнікамі і дзвюм сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды. Усяго з прафсаюзнага бюджэту на зборы ў школу накіравалі 3 094 рублі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

Ремонтные работы в Язненской школе завершены

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]