23 Февраля 2026

Продукцию Миорского производства Полоцкого хлебозавода продегустировали в ТЦСОН

gazeta
  • 792

Рэспубліканскі праект па папулярызацыі айчыннай прадукцыі «Кожную пятніцу – роднае, сваё» падтрымалі ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Прадэгуставалі прадукцыю Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода. Праслухалі лекцыю пра харчаванне ў пажылым ўзросце.

На Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода вырабляюць прадукцыю з натуральнай сыравіны без харчовых дабавак, заўважыла вядучы інжынер-тэхнолаг Ганна Іванова. Прапанавала для дэгустацыі хлеб трох відаў, у тым ліку бездражджавы «Любімы», прыгатаваны па класічнай рэцэптуры. І булачкі з розным начыннем: з павідлам, са згушчонкай, з карыцай, з макам. Як расказала спецыяліст, міёрскую прадукцыю ведаюць на смак у Глыбоцкім, Пастаўскім, Браслаўскім, Полацкім раёнах. Дзейнічае кандытарскі цэх, дзе вырабляюць торты, пірожныя, кексы, круасаны, пернікі, эклеры, каўрыжку. Ад аўдыторыі прагучала шмат кампліментаў у адрас кексаў з разынкамі, пірожных і эклераў, торта «Казка», чый цудоўны смак не змяняецца на працягу многіх гадоў.Салодкім ласункам ёсць месца ў рацыёне пажылога чалавека, аднак ужываць іх важна ўмерана, звярнула ўвагу спецыяліст санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ Ірына Гільніч. Адзначыла, што няправільнае харчаванне – адна з прычын заўчаснага старэння і праблем са здароўем у пажылым узросце. Нагадала прынцыпы здаровага харчавання: баланс бялкоў, тлушчоў і вугляводаў, разнастайнасць страў, рэгулярнасць прыёмаў ежы. Рэкамендавала пяціразовае харчаванне: сняданак, другі сняданак, абед, вячэра, другая вячэра. На другі сняданак пажадана ўжываць фрукты, на другую вячэру – кісламалочныя прадукты, якія станоўча ўплываюць на мікрафлору кішэчніка.

Найлепшая крыніца жывёльнага бялку – морапрадукты або рыба, прыгатаваная на пары, вараная ці запечаная, а таксама малочныя прадукты. Тлушчы важна спажываць умерана, павялічыўшы ў рацыёне долю раслінных алеяў. Нерафініраваныя карысней, паколькі праходзяць менш стадый ачысткі і ў іх захоўваецца больш вітамінаў і мінералаў. Найлепшы варыянт жывёльнага тлушчу – сметанковае масла (да 15 грам на дзень), у якім у вялікай колькасці ўтрымліваецца вітамін А. Што да вугляводаў, трэба аддаваць перавагу складаным: кашы, пажадана на вадзе, макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы, вараная бульба, цэльназерневы хлеб. Складаныя вугляводы марудней вызваляюць энергію і не выклікаюць рэзкіх скачкоў цукру ў крыві.

Штодня ў рацыёне павінна быць 400-500 грамаў фруктаў і гародніны. Гэта натуральная крыніца вітамінаў і мінералаў. З вітамінных прэпаратаў без кансультацыі з урачом бяспечна ўжываць толькі вітамін Д у халодную пару года, калі з-за невялікай колькасці сонечных дзён з’яўляецца яго дэфіцыт.

Пажадана пазбягаць фастфуду, каўбас, газіраваных напояў. Карысная звычка – выпіваць шклянку цёплай вады нашча. Гэта актывізуе працэсы метабалізму. Таксама піць ваду важна на працягу дня.

Як заўважыла спецыяліст, адносіны чалавека да харчавання адлюстроўва- юць яго адносіны да жыцця ў цэлым. Таму важна харчавацца правільна і з асалодай. Пазітыўныя змяненні ў рацыёне вядуць да паляпшэння агульнага стану здароўя. Асабліва ў звязцы з актыўным ладам жыцця. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

Анастасия Щербицкая и Александр Жойдик: лица Язненского ПМК

Назад к списку
Следующая →

Третий этап репетиционного тестирования стартует в Беларуси 1 марта

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]